Здарэнні11

У Клічаўскім раёне судмедэксперты вылічылі ўгоншчыка матацыкла па паху

У міліцыю звярнуўся жыхар аграгарадка ў Клічаўскім раёне, які заявіў, што ўначы з пятніцы на суботу ў яго угналі матацыкл «Мінск». Транспарт з ключом у замку запальвання стаяў у двары прыватнага дома з незамкнутай брамкай. Матацыкл хутка знайшлі, а ўгоншчыка выявілі незвычайным спосабам.

Скрадзены матацыкл выявілі на вуліцы каля суседняга дома, але ў яго з'явіліся некаторыя пашкоджанні: зламаныя люстэрка і паказальнікі павароту.

Угоншчыка побач не было, але судмедэксперты выявілі на матацыкле «пахавыя сляды». Гэта і дазволіла вылічыць парушальніка.

Ім аказаўся 18-гадовы аднавясковец пацярпелага, які вучыцца ў Бабруйскім каледжы. Угоншчык прызнаўся, што быў п'яны і проста захацеў пакатацца на матацыкле, хоць і не мае пасведчання кіроўцы. Аднак матацыкл не завёўся, таму хлопец неўзабаве кінуў яго непадалёк.

Каментары1

  • Судмэдэкспэртка з Жабінкі
    01.07.2024
    Гэта я знайшла, матацыкал сьмярдзеў шкарпэткамі, і смурод прывёў ў бок непрацьверазелага юнака.
    А што вам не падабаецца, як я са сьцягамі па Берасьці шпацырую, так магу і карысна шукаць матацыклы

Цяпер чытаюць

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў14

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Вайна ў Іране «практычна скончаная»20

Трамп пазваніў Пуціну, каб абмеркаваць Іран і Украіну2

«Гарызонт» выпусціў аранжавы ноўтбук як сімвал беларускай жанчыны4

Гурт «Іванушкі International» стане проста «Іванушкамі», бо «англіцызмы задзяўблі»16

Пуцін прапанаваў Еўропе зноў купляць у яго нафту і газ6

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын22

Калі вайна ў Іране найбліжэйшым часам не скончыцца, свет можа ўступіць у наймацнейшы энергакрызіс з 1970‑х гадоў2

«Мне казалі: ты гаворыш як канадскі эмігрант». Сяргей Шупа расказаў пра Вільню 90-х, параўнанне літоўскай літаратуры з беларускай і адрозненні паміж народамі8

У Мінску на праспекце Пераможцаў памёр мужчына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў14

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць