Літва спыніла працу пункта пропуску Мядзінінкай праз тэхнічныя праблемы

У літоўскім пункце пропуску Мядзінінкай часова прыпынена афармленне, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі. Літва прыпыніла афармленне легкавога і грузавога транспарту.

14.07.2024 / 11:18

«Паводле інфармацыі сумежнага боку, з 03:00 14 ліпеня ў літоўскім пункце пропуску Мядзінінкай (сумежны беларускі — Каменны Лог) адзначаюцца праблемы ў рабоце праграмнага забеспячэння», — гаворыцца ў паведамленні.

З-за гэтага Літва прыпыніла афармленне легкавога і грузавога транспарту, які ідзе ў краіну. 

У напрамку Беларусі афармленне праводзіцца ў штатным рэжыме, удакладнілі ў Дзяржпагранкамітэце.

У ведамстве дадалі, што дадаткова паведамяць аб аднаўленні афармлення літоўскім бокам.

Лукашэнка заявіў пра «ліквідацыю напружанасці на мяжы з Украінай» і выступіў з прымірэнчымі заявамі: «Трэба дамаўляцца»

Хрэнін пасля загаду Лукашэнкі імгненна пачаў адводзіць войскі з паўднёвай мяжы

Буферная зона скараціла колькасць спробаў пранікнення нелегалаў у Польшчу амаль на 65%

Што адбываецца на мяжы з Польшчай перад выходнымі

Nashaniva.com