Грамадства11

Што адбываецца на мяжы з Польшчай перад выходнымі

Паглядзелі, што з чэргамі на мяжы пад Брэстам пасля ўвядзення шэрагу новых абмежаванняў польскім бокам.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: тэлеграм-канал t.me/belgranica

Больш абмежавання — менш чэргаў

Пасля таго, як Польшча спачатку забараніла вывозіць шэраг тавараў у Беларусь, а пасля перастала ўпускаць да сабе аўтамабілі, калі ў салоне няма ўласніка аўто, чэргі на польскім кірунку значна зменшыліся. Часам іх не было зусім, яшчэ месяц назад такое немагчыма было нават уявіць.

Па стане на 20:00 пятніцы, выезду з Беларусі ў Польшчу чакаюць каля 25 легкавікоў.

Уначы, на піку, чарга дасягала 150 аўто, але цягам дня зменшылася да 10-30 аўто.

Куды больш ахвотных патрапіць з Польшчы ў Беларусь, чарга з легкавікоў расцягнулася на тры кіламетры.

Тым часам на адзіным дзейным грузавым пункце пропуску на мяжы з Польшчай сітуацыя выглядае зусім інакш.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Калі ў панядзелак, 8 ліпеня, чаргі на выезд з Беларусі не было зусім, то вечарам 11 ліпеня і раніцай 12 ліпеня сабралася чарга з больш чым 900 вялікагрузаў.

Па стане на 20:00 пятніцы, у чарзе на выезд застаюцца каля 450 фур. 

Рэзкае з'яўленне чаргі з 0 да амаль 1000 фур адбылося пасля таго, як Польшча прыпыніла пропуск грузавікоў з тэрыторыі Беларусі.

Згодна са звесткамі ДПК, польскі бок паступова аднаўляе былыя аб'ёмы пропуску фур на сваю тэрыторыю. 

Фота: тэлеграм-канал ДПК Беларусі

Калі па даных за 9 ліпеня польскі бок прыняў 915 фур з Беларусі, то на наступныя суткі ўсяго 110, што і прывяло да рэзкага з'яўлення чаргі. Яшчэ праз дзень палякі аформілі 340 фур. За мінулыя суткі з Беларусі ў Польшчу трапілі 611 вялікагрузаў.

Каментары1

  • Пасажыр
    14.07.2024
    Чаго пра аўтобусы не напісалі?

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць