«Ау! Куды вы зніклі?» Як мінчанка перайграла кватэрных аферыстаў

Яшчэ крыху — і Мінск запоўніцца студэнтамі, а таксама іх бацькамі, якім давядзецца вырашаць пытанне з забеспячэннем даху над галавой любімага дзіцяці. Прадчуваючы наплыў іншагародніх, ашуканцы не дрэмлюць. На інтэрнэт-пляцоўках раз-пораз зʼяўляюцца абʼявы аб здачы кватэры: сімпатычнай, зручна размешчанай і, самае галоўнае, недарагой. На прывабную прапанову наткнулася чытачка Onliner Яна.

15.07.2024 / 11:40

«За аднушку на праспекце Пушкіна «ўласнікі» прасілі ўсяго $175 па курсе. Гэта пры тым, што кватэра з добрым рамонтам і каля метро. За такія зараз просяць ад $260. Паколькі цана неадэкватная рынку, я вырашыла праверыць, ашуканцы гэта ці не, і вось што выйшла, — распавядае дзяўчына, якая паспела заскрыніць перапіску. — Самае галоўнае: нумар тэлефона беларускі, карта беларуская, пашпарт беларускі. Усё гэта выклікае давер. Шкада нашых людзей. Можна толькі ўявіць, колькі людзей паспелі перавесці ім грошы. Бо зараз уступная кампанія скончылася і семʼі з іншых гарадоў сапраўды шукаюць жыллё. Заўтра пайду пісаць заяву ў міліцыю!»

Уважлівасць да дэталяў і недаверлівасць дзяўчыны давялі да шаленства аферыстаў. Ад дыялогу яны самаўхіліліся. І зрабілі гэта дастаткова нервова. 

Адзначым, што апетыты ашуканцаў сталі больш сціплымі: раней у якасці перадаплаты за права жыць у кватэры, якую ніхто ў вочы не бачыў, прасілі ў раёне 250 рублёў. А тут — зніжка.

 

Нагадаем, што пераводзіць грошы за метры, якія вы не ацанілі асабіста, не варта. І верыць фатаграфіям дакументаў (падаць гатовыя нават тэхпашпарт і пасведчанне аб рэгістрацыі) таксама нельга: сучасныя праграмы дазваляюць так «нафоташопіць», што не падкапаешся. Толькі асабістая сустрэча, праверка дакументаў, заключэнне дамовы і тады ўжо перадача грошай.

Замест Booking: на беларускі рынак арэнды кватэр прыйшоў буйны расійскі гулец

Якімі кватэрамі і аўто валодае бізнэсмен Аляксей Алексін, набліжаны да Лукашэнкі

У Беларусі растуць цэны на нерухомасць. Хто купляе?

Nashaniva.com