​​Распачаўся завочны суд над экс-супрацоўніцамі Tut.by

Мінскі гарадскі суд 15 ліпеня пачаў разглядаць крымінальную справу ў дачыненні былых палітзняволеных журналістак Вольгі Лойкі і Алены Талкачовай, а таксама юрысткі Кацярыны Ткачэнкі, піша «Вясна».

15.07.2024 / 15:36

Іх затрымлівалі разам з іншымі калегамі 18 траўня 2021 года падчас моцнай атакі на Tut.by. За кратамі палітзняволеныя прабылі каля 10 месяцаў. Іх вызвалілі, змяніўшы меры стрымання, але абвінавачванні з іх не былі знятыя — іх пачыналі судзіць па «справе Tut.by» разам з Марынай Золатавай і Людмілай Чэкінай. На суд палітзняволеныя не з'явіліся, бо з'ехалі з Беларусі, таму іх справы вылучылі ў асобную вытворчасць.

Цяпер справа супраць экс-супрацоўніцзавочна разглядаецца паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

Працэс вядзе суддзя Валянціна Зянькевіч.

Вольга Лойка адказала Халезіну: «Гэта не працуе» — забівае. Думайце, што працуе, і спрабуйце паўтарыць

Вольга Лойка: Хто мог бы весці перамовы па палітвязнях? Трэба шукаць выхад на ўмоўнага Абрамовіча 

Лойка — пра кашалькоў Лукашэнкі, памылку Бабарыкі і падтрымку Макея. Глядзіце «Ток»

Nashaniva.com