Грамадства7

Вольга Лойка: Хто мог бы весці перамовы па палітвязнях? Трэба шукаць выхад на ўмоўнага Абрамовіча 

Вольга Лойка, былая палітзняволеная і галоўная рэдактарка палітыка-эканамічнага блоку навін на партале Tut.by, у выпуску «Ток» падзялілася сваім бачаннем магчымасці вызвалення палітвязняў.

Вольга Лойка пад час размовы. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

На думку Вольгі Лойка, у Беларусі засталося шмат людзей ва ўладзе, якія разумеюць, што градус рэпрэсій трэба зніжаць. Але іх магчымасці супрацоўніцтва вельмі абмежаваныя.

«Яны могуць супрацоўнічаць з людзьмі з пагонамі, рабіць стаўку на прапагандыстаў ці на адэкватных «беглых». Яшчэ ёсць стаўка на рускіх. І я баюся, што гэтая стаўка пакуль выйграе. Мы цяпер стаім у кроку ад таго, каб страціць суверэнітэт».

На погляд Вольгі, цяпер неабходна сядаць і дамаўляцца». Яна адзначае:

«Я не бачу рызык для Лукашэнкі, калі зараз ён вызваліць усіх палітвязняў. Я не веру, што з'явіцца нейкая сіла, якая яго некуды ссуне, змяце і гэтак далей».

Лойка заўважае, што шмат людзей ужо напісалі на імя Лукашэнкі хадайніцтвы аб памілаванні. «Давайце мы іх выпусцім, а на тую частку, што застанецца, націснуць родныя. Таму што дастаткова некалькі такіх пазітыўных кейсаў, і людзі адчуюць, што ёсць шанец выйсці. Выйсці мараць вельмі шмат».

Вольга адзначае, што таксама ёсць «жалезныя сядзельцы». Яна іх вельмі паважае. Асабліва Статкевіча.

«Гэта афіцэр, жалезны мужык. Але нельга параўноўваць шматдзетную маці з кучай балячак з афіцэрам, які ўмее сядзець. Хоць я разумею, што эмацыйна яму гэта таксама вельмі цяжка даецца».

Журналістка падкрэслівае, што не бачыць ніякіх рызык ад аслаблення ціску, спынення саджання «нейкіх прыбіральшчыц, манікюрш, слесараў».

«Я не бачу нейкага здаровага завяршэння гэтай сітуацыі ў выпадку, калі машына [рэпрэсій] не спыніцца. Што мы атрымаем? У Беларусі затрымалі ўсіх чалавек? Прыкладна так. Ён хоча ўпэўніцца, што яго любяць? Ну так не робіцца».

Што б хацеў атрымаць Лукашэнка ўзамен на вызваленне палітвязняў

У розныя моманты рознае, разважае Вольга.

«Яму адназначна была цікавая Алімпіяда. Гэта быў харошы пункт. На жаль, нас не вельмі падтрымлівалі. Мы спадзяваліся некаторую частку людзей пад гэта вызваліць.

Ёсць гарантыі асабістай бяспекі. Але цяпер момант не прыйшоў да гэтага».

Лойка лічыць, што ёсць шмат больш дробных пытанняў кшталту аднаўлення магчымасці пераводаў па сістэме SWIFT ці дазволу на палёты:

«Пратасевіч і Сапега ўжо на волі. Ад адсутнасці авіязносін Лукашэнка церпіць у меншай ступені, чым звычайныя беларусы. Прычым заможныя беларусы могуць лятаць, напрыклад, праз Стамбул, а звычайным людзям стала нашмат складаней некуды выбірацца. Таму я не бачу вялікай праблемы ў тым, каб у абмен на нейкую вялікую групу людзей памякчыць некаторыя санкцыі».

Усім, хто пытаецца, як можна гандлявацца санкцыямі, Лойка адказвае: «Таварышы, як казаў [прэм'ер-міністр] Галоўчанка, санкцыі — гэта чвэрць эканомікі Беларусі. Ёсць тысяча пазіцый тавараў, з іх 250 пад санкцыямі. Іх пастаўкі забаронены. Ну няхай з іх застанецца 220. Гэта ў любым выпадку не 100. Ніякага эмбарга няма. Тавары ідуць у тым ліку і ў Еўрасаюз. Ідуць зваротныя пастаўкі.

Калі мы недзе прасунемся па нейкіх кропкавых штуках, то я не бачу ў гэтым вялікай бяды, калі на коне насамрэч сотня цяжкахворых, старых, шматдзетных, непаўналетніх. Я не разумею, чаму нашы людзі настолькі цудоўныя, што як толькі мы згадваем магчымасць за іх пагандлявацца, усе пачынаюць крычаць, што гэта «зрада» і ўвогуле тут трэба выкрыць нейкіх агентаў».

@tokbelarus «Что мы получим? В Беларуси задержали всех человек?» Журналистка Ольга Лойко поделилась мнением о политзаключенных в Беларуси #Беларусь #лукашенко #александрлукашенко #милициябеларуси #новостибеларуси #политзаключенные #беларусьновости #беларусы ♬ stuck inside my thoughts - FutureVille

Праз каго могуць ісці перамовы па палітвязнях

Лойка тлумачыць, што самы просты шлях зразумець, як і з кім весці перамовы аб вызваленні палітвязняў, гэта прааналізаваць паспяховыя кейсы тых, хто выйшаў.

«Беглы аналіз паказвае, што ў большасці гэтых выпадкаў у якасці перамоўшчыкаў былі рускія. Няважна, чыноўнікі ці бізнэсмены. Трэба шукаць выхад на іх, умоўнага Абрамовіча. У іх гэта неяк атрымліваецца, хоць і не проста».

У якасці прыкладу Вольга згадвае перамовы па «Азоўсталі»: «Хто верыў, што гэтыя людзі могуць выйсці? Гэта выглядала цалкам немагчымым. Спосабы іх смяротнага пакарання абмяркоўваліся ўсімі парталамі. Недзе віселіцу пачыналі будаваць для публічнага пакарання. І вось яны спачатку ў Турцыі, потым ва Украіне».

Лойка адзначае, што мы не можам параўнаць нікога з нашых палітвязняў ні па значнасці, ні па небяспецы з «Азовам». «Што змянілася? Гэтыя таварышы, нават вярнуўшыся ва Украіну, нават на поле бітвы, неяк пагойдалі шалі і неяк пагражаюць Пуціну? Не. Гэта звычайны такі «дагаварняк», дастаткова мярзотны як, і ўсе дагаварнякі. Але людзі жывыя, на свабодзе».

Глядзіце цалкам:

Каментары7

  • Anatol Starkou
    13.02.2024
    Я ня ведаю колькі дыпломаў у гэтай спадарыні, але памятаю, у рэдакцыі не беларускага ТУТбаю былі шыпка грамаіныя з некалькімі адукацыямі, у тым ліку заходнімі. Відаць менавіта апошнія дыпломы заміналі рэдактарам ТУТбая, які тапіў за Захад і звярдэння ўлады у РБ, то бок за рэвалюцыю, а не эвалюцыю, прагназаваць магчымыя вынікі ў выпадку бчб пройгрыша-2020. Ведаючы сёння як выглядаюць думкі збеглых у замежжа пасля тых падзей (суджу па форуму НН) магу сказаць, што ўлада ўсё рабіла і робіць правільна, каб анты беларуская, заходняя ці празаходняя рэакцыя а-очень ТУТбаю на Беларусі не з’явілася болей ніколі. Вось і ўсе перамовы.
  • Таки да
    13.02.2024
    С каких это пор профессия редактора не предполагает наличие ума? До каких пор розовые пони будут надеяться на чудо? Что придет некий Абрамович и свободит политзэков? Нет, я бы Ольге н едоверил бы даже охранником работать. За наивность. 
  • Майстар ушу
    13.02.2024
    Вызваленне палітвязняў - не эканамічнае, а палітычнае пытанне. Лукашэнка не збіраецца анікога выпускаць, пакуль не правядзе "выбары" ў палатку і прэзідэнцкія.

Выпусцілі старшыню БНФ Рыгора Кастусёва12

Выпусцілі старшыню БНФ Рыгора Кастусёва

Усе навіны →
Усе навіны

Радзіна адказала на параду Пазняка не лезці ў палітыку43

Нідэрланды разграмілі Румынію і выйшлі ў чвэрцьфінал ВІДЭА

Сезон агуркоў: скарыстайце яго так2

У Івацэвічах пенсіянера выхапілі з-пад колаў цягніка літаральна ў апошні момант ВІДЭА

Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў9

«Гэта была просьба прэзідэнта Расіі». Лукашэнка раскрыў падрабязнасці абмену Міколы Швеца — дыверсанта з Мачулішчаў4

Прыпяцкі нацыянальны парк будуць адмыслова забалочваць, каб адкруціць назад меліярацыю яшчэ XIX стагоддзя3

Што найлепшае для развіцця плавальных здольнасцей дзяцей? 

Лукашэнка знайшоў прычыну, чаму заходнія палітыкі апалчыліся на Беларусь. Яна настолькі ж нечаканая, як і абсурдная6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выпусцілі старшыню БНФ Рыгора Кастусёва12

Выпусцілі старшыню БНФ Рыгора Кастусёва

Галоўнае
Усе навіны →