Белінвестбанк заклікаў кліентаў зрабіць тры крокі, каб праз тыдзень не застацца без мабільнага банкінгу

У прэс-службе Белінвестбанка папярэдзілі, што з 22 ліпеня старыя версіі мабільнага банкінгу працаваць не будуць. Для таго, каб і далей карыстацца паслугамі і сэрвісамі, трэба абнавіць мабільную праграму да актуальнай, удасканаленай, версіі. Зрабіць гэта можна ўсяго за тры простыя крокі.

15.07.2024 / 21:58

Фота: belinvestbank.by

«Рэгулярнае абнаўленне каналаў дыстанцыйнага абслугоўвання — ваша магчымасць зрабіць уласныя плацяжы і анлайн-пераводы яшчэ больш абароненымі. Адключэнне састарэлых версій мабільнага банкінгу запланавана на 22 ліпеня», — адзначылі супрацоўнікі Белінвестбанка і расказалі, як абнавіць версію за пару хвілін.

Праграма працуе на прыладах з АС Android, версія якіх 6.0 і вышэйшая. Калі аперацыйная сістэма прылады ніжэйшая за пазначаную, у банку парэкамендавалі выкарыстоўваць Web-версію, якую можна спампаваць тут.

У БТА банка — новы кіраўнік

Беларускія банкі папярэдзілі, што з 1 ліпеня перастануць працягваць тэрміны плацежных картак

З 1 ліпеня пенсіі беларусам збольшага будуць выдаваць толькі банкі

Nashaniva.com