БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Рабочаму з Баранавічаў далі год за лайкі пад карыкатурамі на Лукашэнку. Цяпер пагражае яшчэ да 12 гадоў

17.07.2024 / 7:0

Nashaniva.com

Яўгена Кладава не вызвалілі пасля адбыцця першага тэрміну, а абвесцілі «тэрарыстам» і будуць зноў судзіць.

Яўген Кладаў. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Яўгену Кладаву з Баранавічаў 41 год. Ён працаваў рабочым.

Яго арыштавалі ў жніўні 2023-га і прысудзілі 13 сутак арышту, а таксама канфіскавалі тэлефон. Але пасля гэтага Яўгена не выпусцілі — у лістападзе 2023 года адбыўся суд па крымінальнай справе. Яму прысудзілі год калоніі за лайкі пад карыкатурамі на Лукашэнку.

Мяркуючы па ўсім, гэты тэрмін ужо мусіў скончыцца.

Аднак цяпер стала вядома, што супраць Кладава завялі крымінальную справу па новых артыкулах — «масавыя беспарадкі» (293 КК), «распальванне варожасці або варажнечы» (130 КК) і па адным з артыкулаў, звязаных з «экстрэмісцкай дзейнасцю» (361 КК). Жыхару Баранавічаў можа пагражаць да 12 гадоў калоніі.

Дата суда і сутнасць абвінавачання невядомыя.

Апроч таго, Кладава дадалі ў спіс «тэрарыстаў».

Чытайце таксама:

Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца

Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Каментары да артыкула