З беларусам тыдзень няма сувязі пасля таго, як ён перасёк мяжу з Польшчай

Берасцейка Вольга Дзмітрук напісала ў фэйсбуку, што яе муж Віктар знік тыдзень таму пасля перасячэння мяжы з Польшчай.

16.07.2024 / 20:15

Віктар Дзмітрук. Фота: тэлеграм-чат ГраницаBY

Паводле слоў Вольгі Дзмітрук, муж адправіўся ў Польшчу на аўтобусе «Брэст — Тарэспаль». Апошні раз выходзіў на сувязь 9 ліпеня, калі знаходзіўся на мяжы, а пасля таго пра яго нічога не было чуваць.

Вольга Дзмітрук упэўненая, што муж мяжу ўсё ж перасёк, таму здагадкі каментатараў пад сваім пастом, што яго маглі затрымаць беларускія сілавікі, лічыць малаверагоднымі. Яна думае, што ён знік у Польшчы.

Праблема ў тым, што ў самой яе няма візы, а таму сама яна ў Польшчу паехаць хутка не можа.

У сацсетках і прыгранічных чатах сваякі просяць звязацца з імі тых, каму нешта вядома пра лёс беларуса.

Віцебская сям'я знайшла зніклага сваяка праз 25 год

«Маглі з беларускімі памежнікамі закурыць цыгарэту». Як жыве польскае памежжа з буфернай зонай

«Не дазваляйце спецслужбам Беларусі выкарыстоўваць вас». МЗС Польшчы выпусціў ролік для патэнцыйных мігрантаў

Nashaniva.com