У Беларусі ўвялі абмежаванне розніцы ва ўзросце паміж бацькам і дзіцём пры ўсынаўленні

Новаўвядзенне прапісана ў законе «Аб змяненні законаў па пытаннях рэгулявання шлюбных і сямейных адносін», які ўносіць змены ў Кодэкс аб шлюбе і сям'і.

16.07.2024 / 22:20

Цяпер з'яўляецца абмежаванне розніцы ва ўзросце паміж бацькам і дзіцём, калі бацькоўства адносна непаўналетняга дзіцяці вызначаецца добраахвотна.

Напрыклад, жанчына не знаходзіцца ў зарэгістраваным шлюбе і нараджае дзіця, а бацька хоча, каб яго запісалі ў пасведчанне аб нараджэнні. Гэта значыць, падаецца сумесная заява ў орган ЗАГСа. Але паміж бацькам і дзіцём паводле новага закона павінна быць не менш за 15 гадоў розніцы.

Навошта гэта ўводзяць? Начальніца ўпраўлення натарыяту і ЗАГСаў Міністэрства юстыцыі Таццяна Сашчэка гаворыць, што гэта вымушаны крок. Маўляў, не раз бывала такое, калі органы ЗАГСа збіраліся ўносіць даныя, а аказвалася, што на момант нараджэння дзіцяці бацьку было ўсяго на 9 або 10 гадоў больш. А гэта прынамсі дзіўна.

«З нашага пункту гледжання такое новаўвядзенне будзе павышаць адказнасць бацькоў за выхаванне і нараджэнне дзяцей», — упэўненая Таццяна Сашчэка.

Змяненне ўступае ў сілу з пачатку 2025 года.

У Індыі жэніцца сын самага багатага чалавека краіны. На вяселле патрацілі шалёныя грошы

Маргарыта Ляўчук выпусціла песню, якую запісала разам з мужам

Колькі беларусаў хочуць мець дзяцей, а колькі ўхваляюць разводы

«Каханне ўсяго майго жыцця». Арына Сабаленка пацвердзіла свае адносіны з бразільскім бізнэсменам

Nashaniva.com