Краіны Балтыі адключацца ад агульнай энергасістэмы з Беларуссю і Расіяй у лютым 2025-га
Краіны Балтыі 16 ліпеня аб'явілі, што паведамілі Расіі і Беларусі пра сваё рашэнне адключыцца ад іх энергасістэмы. Пасьля таго як Расія пачала поўнамаштабнае ўварваньне ва Украіну, яны перасталі купляць расійскія нафту і газ, а цяперашні крок Рыгі, Вільні і Таліна азначае дасягненне іх энергетычнай незалежнасці ад Масквы.
16.07.2024 / 23:06
Фота ілюстрацыйнае
«Мы разарвём апошнія энергетычныя сувязі з Расіяй, — заявіў кіраўнік літоўскага дзяржаўнага аператара электрасетак Litgrid Рокас Масюліс. — Праз паўгода мы не толькі адключымся ад расійскіх і беларускіх электрасетак, але і дэмантуем апошнія пакінутыя лініі электраперадачы».
Прадстаўнікі латвійскага аператара AST і эстонскай кампаніі Elering аб'явілі аб прыняцці аналагічнага рашэння.
Краіны Балтыі адключацца ад расійскай электрасеткі 7 лютага, а праз два дні пасля таго далучацца да еўрапейскай. У 2018 годзе яны вырашылі сінхранізаваць свае электрасеткі з кантынентальнай еўрапейскай сістэмай, атрымаўшы фінансаванне ад ЕС.
Доступ да энергасістэмы ЕС краіны Балтыі атрымаюць праз Польшчу.
Польшча і краіны Балтыі просяць пра абарончую лінію на мяжы з Расіяй і Беларуссю
Прэзідэнт Польшчы згадаў Беларусь сярод неабходных краін у зоне бяспекі Ініцыятывы трох мораў