Журналіст Ігар Карней працуе ў калоніі на пілараме

Журналіст Ігар Карней, якога накіравалі для адбыцця пакарання ў шклоўскую калонію, прайшоў карантын і размеркаваны ў атрад, даведалася «Радыё Свабода».

17.07.2024 / 16:41

Ігар Карней

«З ім усё нармальна, былі лісты і адзін званок. Вядома, што ён ужо працуе на пілараме», — паведаміла пра Ігара Карнея дасведчаная крыніца.

Былы карэспандэнт «Радыё Свабода» Ігар Карней быў затрыманы ў Мінску роўна год таму, 17 ліпеня 2023 года.

22 сакавіка 2024 года Мінскі гарадскі суд прызнаў Ігара Карнея вінаватым паводле ч. 3 арт. 361-1 КК («Удзел у экстрэмісцкім фармаванні») і пакараў 3 гадамі зняволення ды грашовым штрафам у памеры 20 тысяч рублёў.

Ігара Карнея этапавалі ў шклоўскую калонію

Апеляцыю журналіста Карнея адхілілі, ён рыхтуецца да калоніі, скардзіцца на цыгарэтны дым

Журналіста Ігара Карнея перавялі ў магілёўскае СІЗА

Журналіст Ігар Карней у судовай зале ФОТАФАКТ

Nashaniva.com