Стала вядома, куды ўладкаваўся былы гендырэктар МТС Уладзіслаў Андрэйчанка

З аднаго боку нечаканы віраж лёсу, з іншага — зусім не.

18.07.2024 / 08:02

Фота: Мінздароўя

Дырэктарам фармацэўтычнага прадпрыемства «Мінскінтэркапс» прызначаны Уладзіслаў Андрэйчанка, які быў да гэтага 18 гадоў гендырэктарам МТС у Беларусі. Прызначэнне адбылося ў канцы чэрвеня, але прайшло амаль незаўважным.

Прадставіць калектыву прадпрыемства новага дырэктара прыехаў міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў і генеральны дырэкта Белфармпрама Ігар Мітрафанаў, паведамляецца на сайце прадпрыемства.

Уладзіслаў Андрэйчанка скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут, абараніў кандыдацкую дысертацыю, з'яўляецца кандыдатам медыцынскіх навук.

«Мінскінтэркапс» спецыялізуецца на вытворчасці лекаў у цвёрдых і мяккіх жэлацінавых капсулах. Асартымент кампаніі штогод папаўняецца новымі прэпаратамі, каля 95% з якіх вырабляюцца па праграме імпартазамяшчэння і з'яўляюцца джэнерыкамі арыгінальных брэндаў.

У красавіку 2024 года Уладзіслаў Андрэйчанка пакінуў топ-пасаду ў МТС.

«Я прыняў рашэнне аб завяршэнні працы на пазіцыі генеральнага дырэктара СТАА «Мабільныя Тэлесістэмы». Сёння — мой апошні працоўны дзень у МТС», — паведаміў тады Уладзіслаў Андрэйчанка, які прысвяціў кампаніі 18 гадоў. Прыйшоўшы ў яе ў 2006 годзе, ён да прызначэння на пасаду генеральнага дырэктара ў кастрычніку 2021 года працаваў на кіраўнічых пасадах у Віцебскім і Магілёўскім філіялах.

Уладзіслаў Андрэйчанка — сын Уладзіміра Андрэйчанкі, які ажно чатыры скліканні быў спікерам Палаты прадстаўнікоў. У гэтым годзе, аднак, у дэпутаты яго не прызначылі. 

Сын былога спікера Палаты прадстаўнікоў Андрэйчанкі таксама пакідае высокую пасаду

Якія кватэры і дамы мае сям'я Андрэйчанкі

МТС узначаліў палкоўнік з КДБ

Nashaniva.com