Іншаземцы, якія прыедуць у Беларусь па бязвізе, павінны рэгістравацца ў МУС
Міністэрства нагадала пра правілы для тых, хто вырашыць скарыстацца з бязвізавага ўезду ў Беларусь.
18.07.2024 / 15:39
Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама
Міністэрства ўнутраных спраў нагадала, што іншаземцы, якія прыедуць у Беларусь па бязвізе, павінны на працягу дзесяці сутак рэгістравацца ў падраздзяленнях грамадзянства і міграцыі.
Другі варыянт — прайсці электронную рэгістрацыю на адзіным партале электронных паслуг.
Напярэдадні Беларусь увяла бязвізавы ўезд праз наземныя пункты пропуску для грамадзян усіх еўрапейскіх краін. Іншаземцы змогуць знаходзіцца ў Беларусі не больш за 30 дзён запар і не больш за 90 дзён за паўгода.
Да гэтага такі бязвіз працаваў толькі для грамадзян Польшчы, Літвы і Латвіі.
Латушка заклікаў журналістаў і праваабаронцаў з Еўропы скарыстацца з бязвізу
Кіраўнік МЗС расказаў, на каго не будзе распаўсюджвацца бязвізавы рэжым
Беларусь устанавіла бязвізавы рэжым для грамадзян 35 краін Еўропы
У Беларусі не будуць рэагаваць на ўвядзенне Латвіяй забароны ўезду для беларускіх аўтамабіляў
Латушка: Я магу баяцца піць ваду ці каву ў грамадскіх месцах