У Драздах збіраюцца завесці плывучыя альтанкі
У наступным годзе ў Мінску плануюць запусціць новы від адпачынку на вадзе — плывучыя альтанкі. Пра гэта пішуць «Мінск-Навіны» са словаў Васіля Дзегцярова — дырэктара кампаніі, якая прапануе ў арэнду разнастайны транспарт для актыўных водных прагулак.
18.07.2024 / 19:09
Здымак ілюстрацыйны. Фота: timetrial.ru
Ужо цяпер у Мінску можна арандаваць сапборды, катамараны і катары, прытым як у цэнтры горада, так і ў іншых месцах, уключаючы вадасховішча Дразды. На Драздах з мінулага года можна праехацца і на рачным трамваі, а ў гэтым дадаліся веласапы, або водныя ровары.
«Мы разглядаем розныя варыянты развіцця воднага турызму ў сталіцы. Напрыклад, можна ўспомніць добра забытае старое — веславанне на ялах, драгонботах. Апошнія выкарыстоўваюцца ў спартыўных спаборніцтвах, але цалкам можна іх прыстасаваць для карпаратыўнага і сямейнага адпачынку на вадзе, — расказаў Дзегцяроў. —
Таксама разглядаем запуск альтанак на вадзе. Рух такога плаўсродку робіцца з дапамогай педаляў, як на ровары. Падчас воднай прагулкі можна ўзяць з сабой нешта перакусіць. Спадзяемся, што ў наступным годзе гэты праект ужо рэалізуем».
У мінскім парку Чалюскінцаў забаранілі ездзіць на шэрынгавых электрасамакатах
У Мінску створаць парк на зямлі, вывезенай з будаўніцтва метро