Экс-прэм'ер Сяргей Румас з'явіўся на пахаванні Вергеенкі ФОТАФАКТ

Былы прэм'ер-міністр Сяргей Румас пасля адстаўкі перад выбарамі 2020 года надзвычай рэдка з'яўляецца на публіцы, прынамсі ў Беларусі. Але пахаванне вядомага колішняга футбаліста і трэнера, а таксама футбольнага функцыянера Міхаіла Вергеенкі, не прапусціў.

18.07.2024 / 22:31

Фота: «Прессбол»

З 2011 па 2019 гады Сяргей Румас па сумяшчальніцтве з іншымі высокімі пасадамі быў кіраўніком Беларускай федэрацыі футбола. 

Пасля падзей 2020 года, западозраны ў нелаяльнасці, Румас не змог знайсці сабе ў Беларусі добрай працы. Нядаўна стала вядома, што ён працуе дарадцам таварыства з абмежаванай адказнасцю «ПрымаМед Груп» — гэта бізнэс ягонай жонкі Жаны Румас.

Памёр Міхаіл Вергеенка

Стала вядома, дзе цяпер працуе Сяргей Румас

Хто самыя таленавітыя ў эканамічным блоку Лукашэнкі?

Nashaniva.com