Ураган закрануў населеныя пункты, у якіх жыве больш за мільён чалавек

Такой статыстыкай на селектарнай нарадзе падзяліўся віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак.

19.07.2024 / 13:50

Фота: Мінэнерга

Ураган, які бушаваў у Беларусі 14 ліпеня, закрануў населеныя пункты, у якіх жыве 1,2 млн чалавек. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак на вялікай селектарнай нарадзе, піша БелТА.

Сівак акцэнтаваў увагу на найбольш пацярпелай ад непагадзі Гомельскай вобласці і звярнуў увагу на вялікі маштаб разбурэнняў.

«Непагадзь закранула населеныя пункты, у якіх пражывае 1,2 млн чалавек. Працуем, робім высновы. Тыя каманды, якія дадзены, будуць выкананыя», — адзначыў віцэ-прэм'ер.

Лукашэнка загадаў Сіваку дзейнічаць у Гомельскай вобласці, як у сур'ёзнай надзвычайнай сітуацыі.

Нагадаем, у выніку ўрагану 14 ліпеня на некалькі дзён без святла засталіся сотні населеных пунктаў, у тым ліку 100-тысячны Мазыр. У райцэнтры таксама былі праблемы і з пітной вадой.

«Не хочуць разумець, што гэта вайна!» Лукашэнка выказаў прэтэнзіі пацярпелым ад буры

У Гомельскай вобласці адмянілі рэжым надзвычайнай сітуацыі

Ураган паваліў векавыя ліпы на сядзібе Храптовічаў у Шчорсах

«Рыхтуюцца да вайны, а генератары не ў стане купіць». Што расказваюць пра сітуацыю ў Мазыры мясцовыя жыхары

«Сядзелі без інтэрнэту і разгадвалі сканворды». Жыхары Гомельшчыны расказалі, як перажылі наступствы стыхіі

Круты прыбыў у пацярпелую ад урагану Гомельшчыну. Перш за ўсё ён паехаў на экскурсію ў музей партызан

Nashaniva.com