У Брэсце мужчына дапіўся да 4,4 праміле. А пасля падавіўся галубцом і памёр

У міліцыю паступіла паведамленне аб выяўленні ў прыватным доме 60-гадовага гаспадара без прыкмет жыцця. Для высвятлення прычыны смерці была прызначаная судова-медыцынская экспертыза, падчас якой у дыхальных шляхах памерлага знайшлі буйны ліст капусты.

20.07.2024 / 16:24

Паводле высноў эксперта смерць мужчыны наступіла ад механічнай асфіксіі, пры гэтым канцэнтрацыя этылавага спірту ў крыві мужчыны склала 4,4 праміле.

Па словах экспертаў, пры ўжыванні спіртнога ў вялікіх колькасцях павышаецца рызыка гэтага віду асфіксіі, паколькі парушаецца каардынацыя жавальнага і глытальнага акту.

Мужчына на лецішчы падавіўся шашлыком і памёр

У Іванаве чалавек насмерць падавіўся мясам

У Гродне мужчына памёр, падавіўшыся кавалкам мяса

Nashaniva.com