Здарэнні11

Мужчына на лецішчы падавіўся шашлыком і памёр

Трагедыя здарылася ў Магілёўскім раёне.

Ілюстрацыйнае фота

Сям'я ўвечары села за вячэру, 62-гадовы мужчына еў шашлык і падавіўся. Нягледзячы на тое, што сваякам удалося выцягнуць кавалак мяса, з-за кіслароднага галадання адбылася гібель мозгу і спынілася сэрца, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Пазней высветлілася, што мужчына глытаў вялікія кавалкі мяса, практычна не перажоўваючы. Пасля ў крыві знайшлі этылавы спірт у канцэнтрацыі, якая адпавядае сярэдняй ступені ап'янення.

Судовыя эксперты нагадваюць, што смерць пры механічнай асфіксіі з-за траплення ў дыхальныя шляхі іншароднага цела можа адбыцца вельмі хутка — ужо праз паўтары хвіліны пацярпелы губляе прытомнасць, яшчэ праз 3-5 хвілін можа памерці: недахоп кіслароду жыццёва важным органам, у першую чаргу мозгу, цягне спыненне сэрца.

Для чалавека, які не можа дыхаць з-за іншароднага цела, выратавальным з'яўляецца прыём Геймліха. Трэба ўстаць ззаду пацярпелага, абхапіць яго жывот пад рэбрамі абедзвюма рукамі; сціснуць руку ў кулак і часткай кулака з боку вялікага пальца прыціснуць жывот паміж пупком і рэбрамі.

Далонь другой рукі пакласці па-над кулаком і штурхаючым рухам уверх уціснуць кулак у жывот — паўтараць прыём да поўнага вызвалення дыхальных шляхоў.

Каментары1

  • 05.07.2024
    Як Якуб Колас ? Курынай косткай .

Цяпер чытаюць

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ43

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі4

Лукашэнка паляцеў у Маскву4

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus11

38‑гадовага юрыста з Гродна пасадзілі за «абразу» Лукашэнкі і «экстрэмізм»2

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ4

Дроны атакуюць Грозны1

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове10

Беларуску ў Польшчы спачатку пагадзіліся ўзяць на працу, а потым адмовіліся — праз тое, што ў Беларусі на яе заведзена крыміналка28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ43

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць