Стрыжак расказаў, як змог так пахудзець
«Без усякага «Аземпіку». Можна і сваімі сіламі гэтага дасягнуць».
22.07.2024 / 20:36
Андрэй Стрыжак. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube
У новым выпуску ТОКу кіраўнік фонду салідарнасці «Байсол» Андрэй Стрыжак падзяліўся сваім досведам барацьбы з лішняй вагой.
Па яго словах, акрамя адмовы ад алкаголю, вялікую ролю ў працэсе адыграла дыета і фізічная актыўнасць.
Андрэй Стрыжак у эфіры Еўрарадыё
«Я значна больш стаў хадзіць пешкі. Цяпер за дзень стараюся ў сярэднім праходзіць 10 кіламетраў. Гэта аэробная нагрузка, разгонка ўсіх лімфаў і ўсяго астатняга. І дэфіцыт калорый: ты менш ясі і больш выдаткоўваеш, твае запасы вычэрпваюцца», —
дзяліцца Стражак і заўважае:
«Так што без усякага «Аземпіку» гэта ўсё абсалютна рэальна. Нават і не думаў пра гэты прэпарат, таму што гэта нейкі зашквар. Можна і сваімі сіламі гэтага ўсяго дасягнуць».
Наталля Эйсмант прызналася, што моцна пахудзела
Бʼянка прызналася ў пластычных аперацыях і расказала, колькі каштавала пахудзець
Як сумяшчаць алкаголь і трэніроўкі і найменш шкодзіць арганізму