Стрыжак расказаў, ці ўзяў бы мільён даляраў ад Чыжа

«Гэта цікавае пытанне. Думаю, што яно б абмяркоўвалася дастаткова шырокім колам нашай каманды».

22.07.2024 / 10:23

Юрый Чыж, май 2023 года, фота «Народная Воля»

У новым выпуску ТОКу ў кіраўніка Фонду салідарнасці BySol Андрэя Стрыжака спыталі, ці ўзяў бы ён ад Юрыя Чыжа мільён даляраў.

«Гэта цікавае пытанне. Таму што ён нібыта троху рэпрэсаваны зараз (але ясна, што не рэпрэсаваны). Думаю, што гэтае пытанне абмяркоўвалася б дастаткова шырокім колам нашай каманды. І я прагназую, што рашэнне хутчэй было б «не». Таму што гэта рэпутацыйныя рызыкі, страты».

На пытанне, ці не важнейшыя палітвязні за рэпутацыйныя рызыкі, Стрыжак заўважыў:

«Калі ты можаш адным грашовым траншам разваліць усю сістэму салідарнасці, то на**р такія грошы

Стрыжак упэўнены, што грошы — не самы рэдкі рэсурс. «Ясна, што ты можаш збіраць іх цэлы год альбо адзін дзень, але вынік будзе той жа самы: вось яны ў цябе ёсць, ты іх выдаткаваў, і іх у цябе няма.

А калі ты возьмеш нейкія грошы, якія абрэжуць абсалютна ўсе іншыя грошы, то ты іх адзін раз патраціш і ўсё. Потым ты не зможаш працаваць па прафесіі».

Стрыжак у дзень народзінаў арганізаваў дабрачынны аўкцыён. Адзін з лотаў вельмі незвычайны

«Можа, мы па-рознаму разумеем слова плато?» Стрыжак пярэчыць Коршунаву

Стрыжака папрасілі назваць трох чалавек, якія для яго адкрыліся з пазітыўнага боку.

Nashaniva.com