У расійскім Звянігарадзе бюсту Сталіна сцялі галаву кувалдай ФОТА

Пасля гэтага невядомы мужчына таксама атакаваў бюст Леніна.

22.07.2024 / 01:14

Фота: «Осторожно, новости»

Помнік Сталіну ў падмаскоўным Звянігарадзе быў усталяваны летам 2023 года на прыватныя ахвяраванні актывістамі групы «Памятаем сваіх герояў». Пры гэтым устаноўку бюста з мясцовымі ўладамі не ўзгаднялі.

Чыноўнікі, аднак, зносіць бюст не сталі — паабяцалі перанесці яго ў іншае месца. Аднак ідэя ўстаноўкі помніка Сталіну выклікала ў грамадстве неадназначную рэакцыю, пішуць «Осторожно, новости».

Многія жыхары Звянігарада такую ініцыятыву асудзілі. У сакавіку ў чарговую гадавіну з дня смерці Сталіна невядомыя фарбай выправілі прозвішча савецкага дыктатара, замяніўшы літару «т» на «р».

20 ліпеня невядомы мужчына адважыўся на больш радыкальнае дзеянне. З дапамогай кувалды ён знёс Сталіну галаву. Акрамя таго, гэтай жа кувалдай мужчына пашкодзіў бюст Леніна, які таксама ўстаноўлены незаконна. Пры гэтым мужчына гучна смяяўся.

Афіцыйныя СМІ паведамляюць, што падазраванага ўжо затрымалі. У міліцыі заявілі, што ён знаходзіўся ў неадэкватным стане.

Прапагандысты пахваліліся вандалізмам у Курапатах ФОТЫ

У акупаваным Луганску знеслі помнікі ахвярам сталінскіх рэпрэсій і Галадамору — «па просьбах ветэранаў»

Беларусы і палякі аднавілі знішчаны ў расійскай вёсцы помнік ахвярам сталінскага тэрору

Nashaniva.com