Прапагандысты пахваліліся вандалізмам у Курапатах ФОТЫ

Абразлівыя надпісы пакінутыя на лаве Клінтана, крыжах, мемарыяльным знаку Вацлаву Ластоўскаму. 

21.07.2024 / 19:36

Помнік у памяць Вацлава Ластоўскага. 

Яшчэ ў пачатку 2024 года на камені ў памяць пра ахвяр сталінскага тэрору з'явіліся новыя надпісы па-руску «Всем убиенным на Белой Руси в ХХ в.» і пра аперацыю «Курпатэн юдэн» (curpaten juden — «бацькоўскі клопат пра яўрэяў»). 

«Любімай песні пра «ахвярам сталінізму», і знаку няма», — задаволена адзначаюць прапагандысты.

Курапаты з'яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, прычыненне шкоды якому мусіць карацца па законе. Па зваротах грамадзян камунальнікі перыядычна ачышчаюць помнікі ад вандальных надпісаў, але тыя з'яўляюцца зноў. Прапагандысты хваляцца ўласнай «безгаспадарлівасць» на тэрыторыі мемарыялу.

Камені ў памяць пра ахвяр сталінскага тэрору

Паланафобскія надпісы на крыжах. 

Абразлівыя надпісы на лаве Клінтана.

Мяркуючы па адных і тых жа абразлівых словах, што раз за разам з'яўляюцца ў Курапатах, там працуе адзін і той жа чалавек, якога шукаць за парушэння закона не збіраюцца.

У Курапатах зноў паламалі крыжы

У Магілёве нішчаць месца пахавання нямецкіх ваеннапалонных

Камуністы далей пашыраюць свае фэйкі пра Курапаты. Пішуць іх проста на камянях ФОТА

Nashaniva.com