Грамадства99

Камуністы далей пашыраюць свае фэйкі пра Курапаты. Пішуць іх проста на камянях ФОТА

Ідэйныя прыхільнікі чэкістаў сцвярджаюць, што быццам бы ў Курапатах не НКВД расстрэльвала палітычных вязняў, а немцы забівалі габрэяў з Заходняй Еўропы.

На фота з Курапатаў бачна, якія надпісы парабілі «невядомыя асобы» на камяні на Галгофе — пагорку ў цэнтры ўрочышча.

Камень, на якім была выява Хрыста, Багародзіцы і апостала Андрэя, высечаны надпіс «Ахвярам сталінізму» і напісаная белай фарбай цытата з кнігі прарока Ісаі «Хоць бы грахі вашы былі як пурпур — як снег пабялеюць» (Ісайя, 1, 18), першы раз апаганілі ў лістападзе 2020 года. Тады вандалы былі напісаўшы на гэтым камені чырвонай фарбай «Вернём практики НКВД».

Цяпер жа камуністычныя вандалы прыйшлі з белай фарбай і акуратнымі літарамі. На месцы, дзе быў надпіс па-беларуску «Ахвярам сталінізму», з’явіліся надпісы фарбай па-руску: «Всем убиенным на Белой Руси в XX в.» і «Операция Курпатен юден (curpaten juden — «отеческая забота о евреях»).

«Аперацыя «Курпатэн юдэн» — гэта фэйк, які ўжо некалькі год распаўсюджваюць пралукашэнкаўскія камуністы на чале з адстаўным палкоўнікам Аляксандрам Плавінскім.

Ідэйныя прыхільнікі чэкістаў сцвярджаюць, што быццам бы ў Курапатах не НКВД расстрэльвала палітычных вязняў — а што немцы забівалі габрэяў з Заходняй Еўропы. Раней іх прапаганда была маргінальная, а цяпер слова ім даюць розныя дзяржаўныя пляцоўкі.

Цікава, што камуністы, якія не прызнаюць Бога, скарысталіся для сваёй прапаганды і Святым Пісаннем. Яны цынічна дапісалі на камені цытату з Евангелля паводле Лукі (8, 17) «Няма нічога схаванага, што б ні стала яўным, і нічога таемнага, пра што б не стала вядома і што б не выявілася».

Відаць, хацелі сказаць, што іх выдумка пра расстраляных у Курапатах габрэяў і ёсць той самай «тайнай».

Таксама ў Курапатах усё больш паваленых крыжоў. Такое ўражанне, што хтосьці адмыслова «дапамагае» ім паваліцца. Нават на Галгофе — у цэнтральнай частцы ўрочышча — ляжыць на зямлі адзін з найбольшых крыжоў, пастаўлены ў памяць ахвяраў з Браслаўшчыны.

Падымаць крыжы ніхто не наважваецца.

Каментары9

  • Беларус
    29.01.2024
    Няма абаронцаў Курапатаў, або сядзяць, або з'ехалі, засталіся нейкія мудакі
  • No
    29.01.2024
    Калi Беларусь зробiцца дэмакратычнай краiнай, то камунiзм павiнен быць асуджаным, а камунiстычныя партыi забароненыя
  • Не
    29.01.2024
    Толькі Пратэстаснтызм выратуе краіну лап камуна мангола ўралоідаў!

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін75

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Абвешчаная пераможца конкурсу «Міс Сусвет-2026»2

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

«Касметычныя змены ўжо не дапамогуць». Офіс Ціханоўскай заявіў, што ў ЕГУ застаецца яшчэ апошні шанец22

Трамп засмяяўся, калі яго спыталі пра словы Зяленскага, што ЗША хочуць завяршыць вайну да студзеня2

Статкевіч пра сацапытанне «Беларусь у 2026 годзе»: Кідалі слухаўку, бо ў канцлагер ніхто не хоча25

Праезд даражэе ў Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях

Суд у ЗША прызнаў Huawei вінаватай у змове з мэтай крадзяжу камерцыйных сакрэтаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін75

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць