«З лёгкім ветрам» і «Нарэшце, бро» — што пішуць Байдэну ў твітары
Заява Джо Байдэна аб выхадзе з выбарчай гонкі, апублікаваная ў Х (Твітары), набрала больш за 327 мільёнаў праглядаў і актыўна каментуецца. Выбралі для вас самыя папулярныя каментары.
22.07.2024 / 10:34
Джо Байдэн. Фота: Mario Tama/Getty Image
Найбольш станоўчых рэакцый (34 тысячы лайкаў) сабраў каментар, пакінуты аўтарам правага і анты-ЛГБТ аккаўнту Libs of TikTok.
«З лёгкім ветрам. Вы ўвойдзеце ў гісторыю як адзін з найгоршых прэзідэнтаў у гісторыі».
На другім месцы (24 тысячы лайкаў) іранічны каментар, які ўтрымлівае толькі адно слова —
Byeden.
Гэта гульня словаў — спалучэнне прозвішча Biden і слова «bye» (да пабачэння).
16 тысяч лайкаў набраў каментар
«Нарэшце, бро»
аўтара парадыйнага акаўнту Ілона Маска, які мае 1,4 мільёна падпісчыкаў.
Столькі ж лайкаў і ў каментара, што пакінула крайне правая актывістка, прыхільніца разнастайных канспіралагічных тэорый Лаура Лумер (Laura Loomer). Яе ў Х чытае больш за мільён чалавек.
«Цяпер вы разумееце, чаму яны спрабавалі забіць Дональда Трампа. Усё гэта было спланавана».
Вядомы палітычны каментатар, прадпрымальнік і інфлюэнсер кансерватыўных поглядаў Колін Раг (Collin Rugg ), які мае больш за 1,4 мільёна падпісчыкаў у твітары, напісаў:
«Нічога сабе, дэмакраты паспяхова здзейснілі пераварот. Больш ніколі не хачу чуць ад гэтых блазнаў пра «дэмакратыю».
Гэты каментар набраў 11 тысяч лайкаў.
Сярод найбольш упадабаных (10 тысяч лайкаў) — каментар
«Мы маем Джо Байдэна, які адступіў перад GTA6».
Аўтар мае на ўвазе новую гульню, якая павінна выйсці ў 2025 годзе на платформах PlayStation 5 і Xbox Series X|S. У гульні два галоўныя героі, якія займаюцца злачыннай дзейнасцю.
8 тысяч станоўчых рэакцый набраў каментар
«Дэмакраты толькі што выкінулі 15 мільёнаў галасоў»
кансерватыўнага палітычнага стратэга, і падкастэра Джоі Мэнарына (Joey Mannarino), які мае амаль 487 чытачоў у твітары.
Поўны чорнага гумару каментар музычнага прадзюсара Кейлі Мана (Kyle Mann)
«Байдэн будзе спустошаны, калі даведаецца пра гэта»
набраў 7 тысяч лайкаў.
Сярод каментароў можна сустрэць і словы ўдзячнасці Джо Байдэну. Так, па 6 тысяч лайкаў набралі запісы:
«Мы любім цябе, Джо! Закончы свой тэрмін і прысвяці час, што застаўся, сям'і і сябрам, мы працягнем тваю справу! Ме пераможам ад твайго імя» і «Найлепшы прэзідэнт за апошнія дзесяцігоддзі — дзякуй, што дапамагаеце выратаваць Украіну, і дзякуй, што робіце правільныя рэчы!»
Камала Харыс заручылася даверам усіх лідараў Дэмакратычнай партыі
Чаму Байдэн вырашыў выйсці з гонкі? Вось што пра гэта пішуць сусветныя медыя
Між тым у Байдэна нават галава не трэслася