Свет44

Байдэн: Украіна можа спыніць і яна спыніць Пуціна

У Вашынгтоне адбылося ўрачыстае адкрыццё юбілейнага саміта NATO. Прэзідэнт Байдэн выступіў з прывітальнай прамовай на святкаванні 75-годдзя NATO, паведамляе «Голас Амерыкі».

Фота: Evan Vucci / AP

Аўдыторыя Эндру Мелона — гістарычная зала ў неакласічным стылі на 750 месцаў, размешчаная ў так званым Федэральным трыкутніку, куды ўваходзяць яшчэ 9 буйных гарадскіх і федэральных офісных будынкаў сталіцы ЗША. Падпісанне Паўночнаатлантычнай дамовы, якая заснавала NATO, адбылося менавіта тут 4 красавіка 1949 года.

У сваёй прывітальнай прамове кіраўнік Белага Дома падрабязна спыніўся на дасягненнях і на новых выкліках для Паўночнаатлантычнага альянсу.

«Мне прыемна прымаць вас у гэты знамянальны год, з гонарам азірацца на ўсё, чаго мы дасягнулі, і глядзець у нашу агульную будучыню з сілай і рашучасцю, — сказаў Байдэн. — Сёння NATO мацнейшае, чым калі-небудзь».

Выступленню Байдэна папярэднічалі кадры гістарычных інтэрвенцый NATO, звароты прэзідэнтаў ЗША да саюзнікаў і эмацыйныя цытаты пра значэнне слова «добры сябар».

«Разам мы аднавілі Еўропу з руін вайны, высока трымалі паходню свабоды на працягу доўгіх дзесяцігоддзяў халоднай вайны. Былыя праціўнікі сталі нашымі таварышамі па дэмакратыі, — сказаў Байдэн. — Калі на Балканах пачалася вайна, мы ўмяшаліся, каб аднавіць мір і спыніць этнічныя чысткі».

Байдэн нагадаў, што калі 11 верасня 2001 года быў здзейснены напад на ЗША, то ўсе саюзнікі па NATO падтрымалі Амерыку, упершыню ў гісторыі NATO выкарыстаўшы артыкул 5 Дамовы аб калектыўнай бяспецы і прызнаўшы напад на Злучаныя Штаты — нападам на ўсіх членаў альянсу.

«Сёння NATO мацнейшае, чым калі-небудзь. На працягу многіх гадоў Фінляндыя і Швецыя былі нашымі бліжэйшымі партнёрамі. Цяпер яны вырашылі афіцыйна далучыцца да NATO. З гэтай прычыны сіла і значэнне артыкула 5 NATO — узраслі», — падкрэсліў амерыканскі прэзідэнт.

Байдэн падрабязна спыніўся на тэме расійскай агрэсіі супраць Украіны.

«У Еўропе працягваецца агрэсіўная вайна Пуціна супраць Украіны. І Пуцін хоча ні больш ні менш, як поўнага падпарадкавання Украіны, хоча пакласці канец украінскай дэмакратыі, знішчыць украінскую культуру і сцерці Украіну з зямлі.

Ён не спыніцца на Украіне, не памыляйцеся. Украіна можа спыніць і яна спыніць Пуціна», — заявіў кіраўнік Белага дома.

Прэзідэнт ЗША нагадаў: «Разам мы стварылі глабальную кааліцыю, каб супрацьстаяць Расіі, далі значную гуманітарную дапамогу, і разам мы падалі Украіне дастаткова, каб абараніць яе і сябе: баявыя браніраваныя машыны, сістэмы СПА, ракеты вялікага радыусу дзеяння і мільёны адзінак боепрыпасаў».

«Пераважная большасць амерыканцаў разумеюць, што NATO гарантуе бяспеку для нас усіх. Той факт, што абедзве партыі — Рэспубліканская і Дэмакратычная — прадстаўлены тут сёння, з'яўляецца сведчаннем гэтага, — сказаў Джо Байдэн. —

Амерыканскі народ ведае, што ўвесь прагрэс, дасягнуты намі за апошнія 75 гадоў, адбыўся пад абаронай NATO. І амерыканскі народ разумее, што адбылося б, калі б у Еўропе не было амерыканскіх войскаў».

Адразу пасля выступлення Джо Байдэн уручыў прэзідэнцкі медаль Свабоды генеральнаму сакратару NATO Енсу Столтэнбергу.

«Вы кіравалі гэтым альянсам у адзін з самых важных перыядаў у яго гісторыі … вы адклалі свае сямейныя планы, калі пачалася расійская вайна ва Украіне… сёння НАТА мацней і энергічней. І людзі па ўсёй Еўропе і Паўночнай Амерыцы ў будучыні пажнуць плён вашай працы», — заявіў прэзідэнт Злучаных Штатаў.

Каментары4

  • КС
    10.07.2024
    НАТО убило сотни тысяч ни в чем не повинных людей. Устроили теракт в США в 2001 году чтобы конгресс выделил миллиарды долларов и беспрепятственно развязать войну в Сирии и Ираке. Посмотрите как выглядят ракеты х101 и aim120. НАТО убивает мирных людей.
  • ром
    10.07.2024
    Украинцау спытали?
  • Беларус
    10.07.2024
    КС, рашыст, ідзі са сваёў крамлёўскай прапагандай кукарэкай у расійскі сарцір, там такім самае месца. Вайну ў Сірыі пачаў Асад, потым расія накіравала туды сваіх тэрарыстаў. У Іраке Садам чыніў чысткі ад якіх пацярпела мільёны людзей. І самае галоўнае, краіны НАТА, у адрозненні ад тэрарыстычнай расеі, не захоплівалі тэрыторый і не далучалі іх у свой склад. Наконт ракеты, на месцы ўдару па дзіцячай клініцы ў Кіеве ўжо знайшлі фрагменты расійскай ракеты, чачтку яе рухавіка, дзе нават бачна частка нумару ракеты яе інв. нумар. Так што сваю прапаганду пакінь сабе і рускім тэрарыстам, якія забіваюць ўкраінскіх дзяцей ды руйнуюць дзіцячыя лякарні.

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць6

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Усе навіны →
Усе навіны

Як змяніць беларускія нумары на літоўскія. Што трэба і колькі каштуе працэдура?15

Ірына Фарыён памерла ў бальніцы15

Стары паплечнік Лукашэнкі параўнаў яго з аяталой Хамейні. Параўнанне так сабе2

На Менцы раскапалі ўжо тры рады гакавых драўляных канструкцый ФОТА3

16-гадовая беларуска ўпала з шостага паверха ў Варшаве

Ірына Абельская стала заслужанай доктаркай17

Полк Каліноўскага афіцыйна пацвердзіў замену свайго камандзіра і заявіў пра рэфармаванне20

Польшча распачала паляванне на кампаніі, якія абыходзяць санкцыі супраць Беларусі і Расіі1

Лукашэнка загадаў адпраўляць на ліквідацыю наступстваў урагану палітзняволеных18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць6

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Галоўнае
Усе навіны →