Лідскі райвыканкам даў адказ падпісантам за перайменаванне вуліцы Дзяржынскага

Лідскія чыноўнікі лічаць ініцыятыву аб перайменаванні ў горадзе вуліцы Дзяржынскага недастаткова аргументаванай, а таму іх адказ, дасланы 16 ліпеня — адмоўны. Падпісаў яго намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Генадзь Уладыка, піша Hrodna.Life.

22.07.2024 / 15:55

Фармальна Лідскі райвыканкам збянтэжыла тое, што аўтары зварота спасылаюцца на факты біяграфіі Дзяржынскага з артыкула на сайце расійскага інфармацыйнага агенцтва «Рустим», а гэта не аўтарытэтная крыніца.

Гараджане падрыхтавалі петыцыю ў чэрвені 2024 года. Яе стваральнікі вывучылі біяграфію Дзяржынскага і прыйшлі да высновы, што «яго імя не павінна быць ушанавана на карце Ліды». Аўтары зварота, пад якім падпісаліся 53 чалавекі, прасілі перайменаваць вуліцу Фелікса Дзяржынскага ў вуліцу Станіслава Шушкевіча або Тадэвуша Касцюшкі. У адказе чыноўнікі звярнулі ўвагу, што ў Лідзе ўжо існуе вуліца ў гонар Касцюшкі.

Сярэдні конкурс у Ліцэй БДУ імя Дзяржынскага ўпаў у паўтара раза

У Дзяржынску паставілі скульптуру «Меч Неўскага, шчыт Дзяржынскага». Яе перападарыў Лукашэнка

Ліцэю БДУ прысвоена імя Фелікса Дзяржынскага

Ва Украіне загінуў Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі

«І Фелікс такі малады». Калектыў Ліцэя БДУ працаваў на суботніку ў музеі-сядзібе «Дзяржынава»

Nashaniva.com