Віцэ-спікер Сената Польшчы назваў абмежаванні на ўезд у Еўрасаюз для беларусаў амаральнымі

Дазвол на перасячэнне мяжы Еўрапейскага Саюза і Беларусі для грузавікоў, якія» даюць зарабляць грошы Лукашэнку і ягонай камандзе», і адначасовыя абмежаванні на яе перасячэнне для ўсіх аўтамабіляў з беларускімі нумарамі — «гэта вельмі амаральна», заявіў віцэ-спікер Сената Польшчы Міхал Каміньскі ў гутарцы з дарадцам Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатолем Лябедзькам, піша «Позірк».

22.07.2024 / 17:37

Міхал Каміньскі. Скрыншот з відэа

Відэа размовы Лябедзькі з Міхалам Каміньскім апублікаванае на ютуб-канале «ПРАНАС».

Абмежаванні на прыезд у ЕС для наведвання сваіх сваякоў «ахвярам гэтага рэжыму, звычайным беларусам» — палітычная памылка і амаральныя дзеянні «Еўрапейскага Саюза або канкрэтных краін гэтага саюза», лічыць парламентарый.

«Я буду прапаноўваць усім дэпутатам Еўрапейскага Саюза, каб мы актыўна змагаліся за тое, каб ЕС не зачыняў дзверы для грамадзян Беларусі, якіх мы лічым суграмадзянамі нашага еўрапейскага грамадства», — падкрэсліў віцэ-спікер польскага Сената.

«Беларусы — члены той жа самай сям'і, якая называецца Еўропа», — дадаў Міхал Каміньскі.

На думку польскага палітыка, беларусы «на жаль, сёння знаходзяцца ва ўмовах дыктатуры, але гэта не іх віна»: «і мы, як еўрапейцы, як палякі, як літоўцы, як суседзі беларускага народа, павінны рабіць усё, каб дапамагаць беларусам».

Дапамога — гэта «адкрыццё межаў, а не іх закрыццё», сказаў палітык. «Мы не павінны дапамагаць Лукашэнку ўмацоўваць сваю дыктатуру», — заявіў ён.

Памежныя чаты: «Літва ўвяла абмежаванні на вываз еўра ў Беларусь». Тлумачым сітуацыю

Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы назваў тры ўмовы нармалізацыі адносін з Мінскам

«Будзе адбывацца вымушаны, але ўсё большы паварот у бок Расіі». Сацыёлаг пра ўплыў новых санкцый на настроі беларусаў

Як беларусам ездзіць праз мяжу на аўто, зарэгістраваных у ЕС, калі беларускія нумары акажуцца пад поўнай забаронай

Ціханоўская: Абмежаванні на мяжы не закрануць аўтобусы і маршруткі

Захаванне «Белсата» і змякчэнне ўмоваў правозу тавараў праз польскую мяжу — што Ціханоўская абмеркавала з Сікорскім

Nashaniva.com