Грамадства2626

Памежныя чаты: «Літва ўвяла абмежаванні на вываз еўра ў Беларусь». Тлумачым сітуацыю

Ад учора ў памежных чатах актыўна абмяркоўваць абмежаванні на вываз еўра з Літвы ў Беларусь. Разабраліся, ці нешта змянілася.

Не больш за 60 еўра на вываз?

Некаторыя карыстальнікі памежных чатаў піcалі, што нібыта з панядзелка 22 ліпеня Літва ўводзіць больш строгія правілы па вывазе еўра ў Беларусь. Маўляў, вывезці з Літвы ў Беларусь можна не больш за 60 еўра. Праз гэта пытанне валютных абмежаванняў стала папулярным у памежных чатах.

Фота: скрыншот з тэлеграм-чата t.me/belgranica

На справе ніякіх новых абмежаванняў з 22 ліпеня Літва не ўводзіла, але гэта не азначае, што іх не існуе. Вывозіць з Еўрасаюза еўра, польскія злотыя, чэшскія кроны і іншыя валюты краін ЕС у Беларусь забаранілі яшчэ каля двух гадоў таму. Выключэнне — сума, неабходная грамадзянам для асабістых патрэб пад час канкрэтнага падарожжа. 

Пры гэтым, рэгламент ЕС не прадугледжвае, якой можа быць тая сума, якую можна лічыць неабходнай для канкрэтнай паездкі.

Адсутнасць канкрэтыкі дае магчымасць прымаць уласныя рашэнні адносна максімальнай сумы не толькі кожнай краіне ЕС асобна, але і канкрэтнаму супрацоўніку мытні.

Агучаныя ў чатах абмежаванні ў 60 еўра могуць быць не больш чым негалосным правілам або разуменнем канкрэтнага мытніка.

Фота: скрыншот з тэлеграм-чата t.me/belgranica

Некаторыя ўдзельнікі абмеркаванняў адзначаюць, што абмежаванні ў 60 еўра на вываз дзейнічаюць у Латвіі.

Што на практыцы?

Нягледзячы на пэўную паніку ў чатах і адсутнасць канкрэтыкі ў заканадаўстве, на справе нічога не змянілася. Людзі, якія 22 ліпеня вярталіся з Літвы ў Беларусь, кажуць, што ніякіх змен не адчулі. Многія падарожнікі сцвярджаюць, што пры выездзе з Літвы ні літоўскія мытнікі, ні пагранічнікі не цікавіліся тым, колькі грошай чалавек мае пры сабе.

Тым не менш, паколькі абмежаванні сапраўды існуюць, мытнікі раяць не рызыкаваць і пры наяўнасці адной з валют ЕС (не толькі еўра) абменьваць іх на іншыя валюты. Напрыклад, даляры ЗША, фунты стэрлінгаў або швейцарскія франкі. У адносінах да гэтых валют ніякіх новых абмежаванняў няма. Як і раней, без дэкларацыі можна везці суму, якая ў эквіваленце не перавышае 10 тысяч даляраў ЗША.

Каментары26

  • Жора
    22.07.2024
    "Выключэнне — сума, неабходная грамадзянам для асабістых патрэб пад час канкрэтнага падарожжа" - гэта дэзінфармацыя. Няма прывязкі да падарожжа. Ёсць толькі для персанальных патрэб, ці не. Для персанальных патрэб - можна. Падарожжа ні пры чым. Пачытайце адпаведны рэгламент ЕЗ.

    Божа, што за "медыя". Выпраўляць будзеце, панове журналісты?
  • імя
    22.07.2024
    Проста сьмешна.
    Такі комплекс непаўнавартасці ў нашых летувіскіх суседзяў, што нават вось гэтая кропелька ўлады пераўтвараецца ў маразм, савок і канцлягер.
    Маленькія стараюцца адпомсціць за ўсіх сваіх хаўрусьнікаў: і за Брусэль, і за Кіеў, і за Вашынгтон, і за Тайвань, і за Вітаўтаса.
    Трымайце іх сямёра!)
    Прапаную наступным крокам
    - Узважваць людзей пры ўездзе і не прапускаць назад, калі яны набралі больш за 1 кіляграм.
    - Зліваць салярку з бакаў, каб заставалася толькі да бліжэйшай запраўкі у РБ.
    - Тарыф х10 за праезд па дарогам.
  • АУ
    22.07.2024
    Што гэта за журналістыка такая? Вы сядзіце ў Літве: вылезьце з тэлеграма, з'ездзіце на памежны пункт і спытайце наўпростава ў кіраўніка змены, зрабіце афіцыйны запыт у адпаведная міністэрства. Людзям патрэбная інфармацыя, а не чуткі нейкія з чатаў і невядомых вуснаў!

Цяпер чытаюць

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым4

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Усе навіны →
Усе навіны

На дзяржТБ паказалі схуднелага манаха, якога перадалі Польшчы разам з Пачобутам5

Марка Рубіа быў дыджэем на вяселлі ВІДЭА4

Генерал ГРУ, які курыруе дыверсіі за мяжой і якога памылкова пахавалі, усплыў у Гвінеі3

Дроны залятаюць у Беларусь амаль штодня, прызналі ў войску6

Наста Рагатко: Усіх, хто супраць удзелу беларусаў у івэнтах расіян, я чакаю ўбачыць на кірмашах польскіх, брытанскіх, іспанскіх70

Вольга Лойка адказала Статкевічу18

Упершыню за больш чым 25 гадоў з Германіі ў Польшчу пераязджае больш людзей, чым наадварот16

Падобны да надмагілля помнік жанчынам у Нясвіжы так спяшаліся замяніць, што зрабілі дурную памылку27

«Значна больш за 5000». Трамп кажа, што Германію пакінуць куды больш амерыканскіх салдат, чым меркавалася8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым4

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць