Пуцін зрабіў Z-спевака Шамана заслужаным артыстам Расіі

Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прысваенні 32-гадоваму спеваку Яраславу Дронаву, больш вядомаму пад творчым псеўданімам Shaman, звання заслужанага артыста Расійскай Федэрацыі.

22.07.2024 / 22:44

Расійскі праўладны спявак Шаман. Фота: Contributor Getty Images

Яраславу Дронаву 32 гады, ён нарадзіўся ў Навамаскоўску Тульскай вобласці, раней выступаў у стылі фолк. Папулярнасць у Расіі прыйшла да спевака дзякуючы яго праўладным трэкам «Устанем» і «Я рускі».

У пачатку ліпеня ютуб-канал Шамана заблакавалі разам з каналамі некаторых іншых праўладных выканаўцаў. Перад гэтым Еўрасаюз унёс яго ў свой санкцыйны спіс.

З гэтай нагоды ён у мінулую пятніцу зладзіў канцэрт каля пасольства ЗША ў Маскве, на які сабралася даволі вялікая група ягоных прыхільнікаў. А 22 ліпеня праўладны спявак плануе правесці ўжо вялікі канцэрт на Краснай плошчы.

«Паехаў у Беларусь». Z-спявак Шаман трапіў у базу асоб, якія з'ехалі з Расіі з-за мабілізацыі

YouTube заблакаваў каналы Z-спевака Шамана і іншых расійскіх праўладных выканаўцаў

ЕС увёў санкцыі супраць БРСМ, а таксама расійскіх спевакоў Шамана і Паліны Гагарынай

МУС правярае Шамана на ЛГБТ-прапаганду і абразу пачуццяў вернікаў

Nashaniva.com