Трамп стаў найстарэйшым кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ў гісторыі
І можа адабраць у Байдэна статус самага пажылога амерыканскага лідара, калі выйграе выбары.
23.07.2024 / 08:13
Дональд Трамп. Фота: Manuel Balce Ceneta / AP
Трампу цяпер 78 гадоў (нарадзіўся 14 чэрвеня 1946 года), як і дзейнаму прэзідэнту было ў 2020 годзе, але Байдэн нарадзіўся лістападзе 1942 года і падчас выбарчай гонкі яму было поўных 77 год.
Такім чынам, калі Трамп выйграе выбары, ён стане кіраўніком ЗША на некалькі месяцаў старэйшым (падчас інаўгурацыі 20 студзеня 2025 года яму будзе 78 гадоў 7 месяцаў), чым быў Байдэн падчас інаўгурацыі 20 студзеня 2021 года (тады яму было 78 гадоў і роўна два месяцы)
На гэтым вырашылі згуляць дэмакраты: «Дональд Трамп занадта стары, каб быць прэзідэнтам», — напісаў у сацсетцы Х дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад штата Агаё Кейсі Вайнштэйн.
Былы член Палаты прадстаўнікоў штата Паўднёвая Караліна Бакары Сэлерс заявіў тэлеканалу CNN, што Трампу «амаль 80 гадоў, і пытанне ў тым, ці зможа ён прапрацаваць яшчэ чатыры гады». «Я ў гэтым не ўпэўнены», — заявіў былы заканадаўца.
Чаму Байдэн вырашыў выйсці з гонкі? Вось што пра гэта пішуць сусветныя медыя
Як Байдэн прымаў рашэнне адмовіцца ад удзелу ў выбарах прэзідэнта ЗША. Хроніка выходных
Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты