У Мінску паставяць помнік качцы, якая выгадавала птушанят на клумбе ў цэнтры горада

Сбер Банк ужо абвясціў конкурс на найлепшы праект помніка. Яго могуць прапанаваць як прафесійныя скульптары і мастакі, так і проста таленавітыя людзі, гатовыя падзяліцца сваім бачаннем аб'екта, піша «Анлайнер».

23.07.2024 / 17:29

Напрыканцы траўня качка знесла яйкі на клумбе каля будынка Сбер Банка (гэты той будынак, дзе раней планавалася зрабіць гатэль «Кемпінскі») і пачала іх гадаваць. Каб ёй не перашкаджалі, тэрыторыю абнеслі стужкай. 

Пасля таго качцы кожны дзень прыносілі корм. Калі шэсць качанят вылупіліся, маці адправілася з імі да ракі Свіслачы, каб навучыць плаваць.

Ролікі з качкай сабралі мільёны праглядаў у сацсетках. Здаецца, што за яе лёсам назіраў увесь Мінск. За птушкай замацавалася народная мянушка СберУтка, хоць у самім банку ёй далі іншае імя — Капейка. Так будзе называцца і будучая скульптура.

У Мінску можа з'явіцца помнік качцы, за лёсам якой нядаўна сачылі гараджане

Качка вывела качанят проста на клумбе ў цэнтры Мінска ВІДЭА

У Чыжоўцы пасялілася вельмі рэдкая птушка. Яе сустрэць — вялікая ўдача

Nashaniva.com