Дырэктарка Сакрэтнай службы ЗША пасля замаху на Трампа пайшла ў адстаўку

Кімберлі Чытл, дырэктарка Сакрэтнай службы ЗША, пасля замаху на былога прэзідэнта Дональда Трампа ідзе ў адстаўку, паведамляе «Голас Амерыкі».

23.07.2024 / 18:15

Кімберлі Чытл. Фота: AP Photo/J. Scott Applewhite

Чытл, якая займала гэтую пасаду са жніўня 2022 года, сутыкнулася з рэзкай крытыкай, асабліва за тое, што стралку ўдалося так блізка падысці да Трампа на мітынгу ў Пенсільваніі.

«Я цалкам бяру на сябе адказнасць за гэты прабел у бяспецы, — напісала Чытл у лісце супрацоўнікам. — У святле нядаўніх падзей я з цяжкім сэрцам прыняла цяжкае рашэнне пайсці ў адстаўку з пасады вашага дырэктара».

Адстаўка Чытл адбылася на наступны дзень пасля яе выступу перад Кангрэсам, дзе яе падвяргалі крытыцы як дэмакраты, так і рэспубліканцы. Яна назвала замах на жыццё Трампа «самым значным аператыўным правалам» Сакрэтнай службы ЗША за апошнія дзесяцігоддзі.

Трамп стаў найстарэйшым кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ў гісторыі

Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты

Як Байдэн прымаў рашэнне адмовіцца ад удзелу ў выбарах прэзідэнта ЗША. Хроніка выходных

Борыс Джонсан расказаў, у чым змест мірнага плана Дональда Трампа па Украіне

«З лёгкім ветрам» і «Нарэшце, бро» — што пішуць Байдэну ў твітары

Nashaniva.com