Стрыжак расказаў, колькі ён зарабляе

І адказаў, ці дазволіў бы сабе адпачынак на Мальдывах.

26.07.2024 / 19:10

Андрэй Стрыжак. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

У новым выпуску ТОКу кіраўнік фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак расказаў пра сваё матэрыяльнае становішча.

Па словах праваабаронцы, яго заробак складае каля 3000 еўра. Ён жыве ў здымнай кватэры і думае пра тое, каб пайсці давучыцца на правы кіроўцы.

Стрыжак сцвярджае, што не мае ніякай маёмасці ні ў Беларусі, ні за мяжою:

«Збольшага у мяне нічога не было, і нічога не з'явілася, акрамя, магчыма, сівых валасоў ад працы. (…) За свае 39 гадоў я нічога не зарабіў».

Адказваючы на пытанне, ці дапушчальна, калі ты працуеш у дабрачыннасці, мець дарагое аўто ці адпачываць на Мальдывах, кіраўнік BySol заўважыў, што павінен разумець наступствы сваіх паводзін.

«Ты можаш увогуле рабіць усё што заўгодна, але разумець: усё, што ты робіш, адбіваецца на рэпутацыі тваёй і рэпутацыі фонду. І гэта заўсёды рызыкі і наступствы».

«На першым допыце я расказаў усё, што ведаў». Стрыжак пра тое, як у 16 гадоў падставіў актывістку

Стрыжак пра Пратасевіча: Са мной такога адбыцца не магло

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы

Nashaniva.com