Грамадства2121

Стрыжак пра Пратасевіча: Са мной такога адбыцца не магло

Стрыжак выказаў сваё стаўленне да Рамана Пратасевіча.

Andrey Strizhak Roman Pratasevich Андрэй Стрыжак Раман Пратасевіч Андрей Стрижак Роман Пратасевич
Андрэй Стрыжак і Раман Пратасевіч

У новым выпуску ТОКу кіраўнік Фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак заўважыў, што лічыць Рамана Пратасевіча чалавекам складанага лёсу.

«Яго матляла па жыцці вельмі моцна ў розныя бакі, і па-рознаму да яго жыццё ставілася. І ён да жыцця па-рознаму ставіўся, — кажа Стрыжак і заўважае: — Я часта думаю, што мог быць на яго месцы. І заўсёды сабе нагадваю, што не мог бы».

Як тлумачыць Стрыжак, ён з верасня 2020 года казаў як камандзе Святланы Ціханоўскай, так і сваёй камандзе аб тым, што магчымасць пасадкі самалёта ў Беларусі не з'яўляецца ілюзорнай.

«Гэта не фантастыка. Гэта тэхнічна магчыма абсалютна проста. Прычым нават без выкліку знішчальнікаў. Можна пасадзіць самалёт дыспетчарам. Канечне, я не думаў, што гэта будзе вось так брутальна, з баявой авіяцыяй, але дапускаў такія моманты.

І ўлічваючы тое, што самалёт, які пралятае над тэрыторыяй Беларусі альбо Расіі, можа быць пасажаны нават па тэхнічнай прычыне — камусьці стала на борце дрэнна ці штосьці здарылася з самалётам. Ён сядзе ў бліжэйшым аэрапорце. І гэта будуць велізарныя праблемы. Таму я дакладна ў гэтую сітуацыю не трапіў бы», — тлумачыць Стрыжак і дадае, што ён усё роўна думае пра тое, што б рабіў, калі б апынуўся ў руках сілавікоў, што адбывалася б з ім, якія б да яго прымянялі метады, што б ён казаў і што б рабіў.

«У мяне няма вялікага зла да Рамана. Ён, хутчэй, закладнік гэтай сітуацыі. Тое, што з ім зараз адбываецца, увесь гэты цырк са зваршчыкам і ўсім астатнім, гэта, хутчэй, драма, а не сітуацыя Васкрасенскага, якога я ніколі не зразумею. (…) Тое, што адбылося з Пратасевічам — гэта, зразумела, бяда. Ён вельмі моцна паламаў сябе, вельмі моцна нашкодзіў іншым. Я не ведаю, як ён будзе далей з гэтым жыць. Але гэта пытанне больш да яго».

На пытанне, што трэба зрабіць Пратасевічу, каб грамадства яму даравала, Стрыжак заўважыў, што няма добрых і дрэнных людзей, усё вымяраецца ўчынкамі:

«Ва ўсіх ёсць шанец. Усе могуць нешта зрабіць. Гэта галівудская драматургія. Калі дрэнны герой у апошні момант робіць нешта добрае, гераічна гіне і як бы анулюе ўсе свае папярэднія штукі.

Я не кажу, што Пратасевічу трэба загінуць, каб штосьці змянілася ў стаўленні да яго. Але ў яго наперадзе яшчэ цэлае жыццё, і ніхто не ведае, як яно складзецца і што чалавек зробіць. Таму я не стаўлю крыж ні на кім. Я разумею, што кожны чалавек можа зрабіць як дрэннае, так і добрае».

@tokbelarus Яны думалі, што нас закапалі, а мы бульба! #беларусь #белорусы #беларускітыкток #нашаніва #жывебеларусь ♬ Call Me - Sped Up - plenka

Стрыжак нагадаў, што ў свой час Байсол абвясціў збор для дапамогі сям'і Пратасевіча і яму асабіста: «Я нічога б не мяняў у гэтай сітуацыі, таму што ён ахвяра ў дадзеным выпадку. Можа, час пройдзе, і ён зробіць нешта такое, што памяняе стаўленне людзей да яго. Але пакуль ёсць так, як ёсць».

Каментары21

  • Протасевич
    21.07.2024
    Сколько уже было статей на "Нашей Ниве" про меня и мою жизнь, что просто чувствую себя настоящей звездой журналистского пера. Собственно мне бы хотелось бы повторить для всех неудачников и тех неумек, которые творили страшные вещи и разрушали страны, следующие тезисы: я стал частью истории целой страны, потому что я реально повлиял на жизни тысяч людей и ничего плохого за собой я не считаю. Циничен? Да, вполне. С возрастом я понял, что в жизни нудно быть циничным и блюсти только свой интерес. Меня не интересуют и это мягко я ещё говорю, жизни и мысли всех людей, которые совершили преступления и получили заслуженное наказание. Вот и всё, что хотел сказать.
  • Катуй-ратуй
    21.07.2024
    Які ж ты крывадушнік! Чаму ты не спытаеш перш за ўсё ў свайго сябра Зарэмбюка, з-за якога Пратасевічу не далі ўцякацтва ў Польшчы? Рука руку мое, так? Прасцей спіхнуць усё на таго Пратасевіча, які з вашае ласкі папаў у гэтую жыццёвыю яму?
  • *
    21.07.2024
    "чувствую себя настоящей звездой журналистского пера"
    дык мары збыліся. не? сам жа казаў, што крыўдна быць у цені "вялікіх зорак" т.зв. апазіцыі

Стала вядома, колькі студэнтаў адлічылася з аднаго са сталічных універсітэтаў за апошнія гады. Лічба ўражвае2

Стала вядома, колькі студэнтаў адлічылася з аднаго са сталічных універсітэтаў за апошнія гады. Лічба ўражвае

Усе навіны →
Усе навіны

Генпракурор Швед вырашае, ці вярнуць у калонію кіроўцу, які выйшаў на свабоду па амністыі3

Пытанне з абяцаным iPhone у вендынгавым апараце, замест якога далі цвілую шакаладку, вырашылася кампрамісна4

«Усе дзівіліся, як мы знайшлі такія цэны». Дзясяткі беларусаў купілі танныя туры, але да мора не даехалі3

Чыноўнікі прыдумалі, як вырашыць праблему з шумным скейт-паркам у Мінску

Беларускія консульствы ў Польшчы больш не выдаюць даведкі, патрэбныя для замены пасведчання кіроўцы. Што рабіць?6

З сэканда ў Баранавічах выкралі люксавае адзенне, але пакінулі на месцы абарону ад крадзяжоў

Сігоў і Зелянкоўская з’явяцца ў спектаклі па Арлову

Новым прэм'ер-міністрам Францыі стаў дасведчаны кансерватар

Васкрасенскі хоча, каб Пачобута прыехаў забіраць асабіста Сікорскі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, колькі студэнтаў адлічылася з аднаго са сталічных універсітэтаў за апошнія гады. Лічба ўражвае2

Стала вядома, колькі студэнтаў адлічылася з аднаго са сталічных універсітэтаў за апошнія гады. Лічба ўражвае

Галоўнае
Усе навіны →