Харыс апярэджвае Трампа: 44% супраць 42% — першае апытанне пасля зняцця Байдэна

Апытанне Reuters/Ipsos паказала, што віцэ-прэзідэнтка Камала Харыс апярэдзіла рэспубліканца Дональда Трампа на два адсоткі пасля таго, як прэзідэнт Джо Байдэн завяршыў сваю кампанію па пераабранні і перадаў ёй лідарства, паведамляе Reuters.

23.07.2024 / 22:08

Камала Харыс. Фота: AP Photo/Nathan Howard

Гэта было першае апытанне пасля таго, як Байдэн заявіў пра свой няўдзел у лістападаўскіх выбарах. Паводле яго, у Камалы Харыс цяпер 44% супраць 42% у Дональда Трампа.

Пры гэтым варта адзначыць, што розніца знаходзіцца ў межах статыстычнай хібнасці ў 3 працэнтныя пункты.

Стала вядома, песня якой амерыканскай суперзоркі стане галоўнай падчас кампаніі Камалы Харыс

Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты

Як Байдэн прымаў рашэнне адмовіцца ад удзелу ў выбарах прэзідэнта ЗША. Хроніка выходных

Камала Харыс заручылася даверам усіх лідараў Дэмакратычнай партыі

Nashaniva.com