Дзікавіцкі: Каманда «Белсата» амаль не мае ніякага ўплыву на сітуацыю
Сённяшні кіраўнік канала Аляксей Дзікавіцкі пракаментаваў сітуацыю з запавольваннем працы «Белсата». Свой пост ён выклаў у фэйсбуку.
24.07.2024 / 11:29
Фота з фэйсбуку Аляксея Дзікавіцкага
«Вы пэўна заўважылі, што запаволілася абнаўленне нашых парталаў, не працуюць прыкладанні, ёсць праблемы са сталым трансляваннем перадачаў на Youtube.
На вялікі жаль, сама каманда Белсат TV мае на гэтую сітуацыю вельмі абмежаваны ўплыў, а праўду кажучы — амаль ніякага.
Я вельмі спадзяюся, што бліжэйшым часам атрымаецца нейкім чынам выправіць сітуацыю, пераканаць адпаведных асобаў, каб не пазбаўлялі нас магчымасцяў даносіць вам белсатаўскія праграмы ўсімі магчымымі спосабамі. Бо вы, нашыя гледачы і чытачы — самае каштоўнае, што мы маем, для каго штодзённа працуем з 2007-га году. Заставайцеся з Белсатам!», — напісаў ён.
«Парталы ўжо атрымалася пакуль вярнуць у звычайны рытм працы», — дадаў пасля ён.
Сайт «Белсата» перайшоў на мінімальны рэжым працы
Кіраўнік «Белсата» адказаў на абвінавачанні ў фінансавых злоўжываннях на канале
Стала вядома, у чым падазраюць Рамашэўскую, Дзікавіцкага і іншых топ-менеджараў «Белсата»