Грамадства2020

Стала вядома, у чым падазраюць Рамашэўскую, Дзікавіцкага і іншых топ-менеджараў «Белсата»

Як паведамляе партал Onet, ліквідатар Польскай тэлевізіі (TVP) Даніэл Горгаш, які разам з аўдытарамі правёў праверку на Белсаце, накіраваў у акруговую пракуратуру Варшавы паведамленне. У ім ён падазрае ключавых асобаў кіраўніцтва Белсата ў фінансавых злачынствах і злоўжыванні паўнамоцтвамі, з-за чаго Польскае тэлебачанне магло страціць больш за 7 мільёнаў злотых (каля $1,77 мільёна).

Фоты: «Белсат», «Наша Ніва»

Польская пракуратура ў адказ на гэта распачала афіцыйнае расследаванне, перадае Onet.

У магчымых парушэннях ліквідатар і аўдытары падазрае былую кіраўніцу Белсата Агнешку Рамашэўску-Гузы, цяперашняга кіраўніка тэлеканала Аляксея Дзікавіцкага, яго намесніцу Беату Красіцкую, кіраўніка аддзела праграмы TVP Polonia Вальдэмара Даманскага і яшчэ шасцярых ключавых асобаў канала.

Адказнасць па тых артыкулах Крымінальнага кодэкса Польшчы, якія адпавядаюць апісаным злачынствам, можа дасягаць 5-8 гадоў пазбаўлення волі.

Аўдытары сцвярджаюць, што кіраўніцтва Белсата ў перыяд з 10 жніўня 2018 года да 10 студзеня 2024 года заключала дамовы на IT-паслугі ў абыход тэндарных працэдур і без аналізу рынку. Паводле іх словаў, кантракты атрымлівалі кампаніі, якія не мелі адпаведнага вопыту. На іх думку, таксама ёсць падазрэнні, што гэтыя кампаніі ствараліся спецыяльна пад канкрэтныя замовы.

У тэксце паведамлення ў пракуратуру, на які спасылаецца Onet, згадваюцца кампаніі Devkom Szymon Puacz і Devkom sp. z o.o., якія належаць польскаму прадпрымальніку Шымону Пуачу. Па сцвярджэннях аўдытараў, ён мае сувязі з былой кіруючай партыяй Польшчы «Права і справядлівасць» (PiS). За некалькі гадоў Пуач заключыў 248 дамоваў на аказанне паслуг Белсату.

«Цана на аказанне падобных паслуг была нашмат вышэй за рынкавую, а Шымон Пуач не меў неабходнай інфраструктуры, рэсурсаў і сродкаў для выканання гэтых паслуг. Яго кампанія Devkom sp. z o. o. знаходзіцца ў жылым памяшканні, дзе і пражывае сам Пуач.

Інфармацыі аб дзейнасці яго IT-кампаніі ў інтэрнэце ўвогуле няма, на сайце прадпрыемства пазначаны толькі лагатып і электронная пошта», — піша ў сваім звароце да пракуратуры ліквідатар TVP Даніэл Горгаш.

Шымон Пуач, у сваю чаргу, абвяргае ўсе абвінавачванні ў свой адрас, адзначаючы, што прадастаўляў паслугі Белсату па рынкавай цане і што амаль не знаёмы з былой кіраўніцай тэлеканала Агнешкай Рамашэўскай. 

Сама Рамашэўская назвала публікацыю Onet «некампетэнтнай», а абвінавачванні — «абсурднымі». Па яе словах, усе кантракты і заказы аплачваліся «Белсатам» у адпаведнасці з працэдурамі, усталяванымі TVP, а ўсе фактуры і справаздачы перадаваліся Міністэрству замежных спраў Польшчы, якое ў асноўным фінансавала бюджэт Белсата.

Акрамя таго, Рамашэўская паскардзілася «на спробы звязаць усю гэтую справу з прадстаўнікамі PiS, якія ўвогуле не ведаюць ніякага Шымона Пуача».

Нагадаем, што праблемы ў тэлеканала ўзніклі з прычыны рэформы грамадскіх СМІ ў Польшчы, у тым ліку тэлекампаніі TVP, у структуру якой уваходзіць Белсат.

Сітуацыя стала вынікам змены кіраўніцтва Польскага тэлебачання. Кадравыя перастаноўкі ініцыявала новая ўлада, што прыйшла пасля парламенцкіх выбараў. Быў таксама звольнены менеджмент Польскага радыё і Польскага агенцтва друку.

Сярод звольненых аказалася і Агнешка Рамашэўская-Гузы, якая 17 год кіравала Белсатам на пасадзе дырэктаркі. Пры гэтым ёй нібыта спярша прапанавалі звольніцца па ўласным жаданні і з залатым парашутам, то-бок на вельмі добрых умовах, але жанчына на гэта не пагадзілася.

Кіраўніком Белсата цяпер з'яўляецца Аляксей Дзікавіцкі.

Каментары20

  • Acab
    19.07.2024
    Санацыя ў польскім БТ)
  • Назіральнік
    19.07.2024
    Да с самого начала этого сериала было ясно, что вопли Агнешки это не крик души талантливого менеджера, а визг почти спойманного вора: "Не убирайте меня, а то все вскроется!!!". А Беларусь этим "деячам" до одного места. Агнешку от Эйсмонта, если послушать, отличает только пол, а так все одно: оба эффективные и оба никогда не воровали.
  • даведка
    19.07.2024
    Я ещё до возникновения скандала обращал внимание, что производством почти всех программ для «Белсат» занимались сторонние студии из Литвы, Украины...
    Посмотрите на финальные титры передачи «Ход мысли с Виктором Шендеровичем», кто занимается её производством, кто трансляцией, а кому принадлежат права.

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?5

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?

Усе навіны →
Усе навіны

Чаркаскага крымінальнага аўтарытэта, які збіў абаронцу Бахмута, знайшлі. Ён ужо выбачаецца ВІДЭА9

У Калінкавічах прадаюць 34-гадовы Фальксваген Пасат ажно за $10 тысяч. У чым прыкол?4

АРІП мяняе правілы доступу ў асабісты кабінет

У Расіі двое дзяцей спалілі верталёт3

З 10 лістапада беларусы будуць заязджаць у Еўрасаюз па новых правілах. Што зменіцца?2

Тэйлар Свіфт абвясціла, каго падтрымае на амерыканскіх прэзідэнцкіх выбарах5

Харыс: Пуцін з'еў бы Трампа на абед6

Пажарныя патушылі пажар на балоце Ельня

Дэбаты Трампа і Харыс. Галоўнае11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?5

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?

Галоўнае
Усе навіны →