Шольц адмовіўся каментаваць магчымасць абмену Рыка Крыгера на Вадзіма Красікава
Пытанне аб магчымасці абмену асуджанага ў Германіі расіяніна Вадзіма Красікава на асуджанага ў Беларусі да смяротнага пакарання грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера і на асуджаных у Расіі амерыканскіх журналістаў задала федэральнаму канцлеру Германіі Олафу Шольцу на прэс-канфэрэнцыі карэспандэнтка «Радыё Свабода».
24.07.2024 / 19:56
Олаф Шольц. Фота: AP Photo / Kin Cheung, Pool
Карэспандэнтка «Свабоды» спыталася, у прыватнасці, пра магчымыя прававыя і палітычныя ўмовы, пры якіх канцлер пагадзіўся б на падобны абмен.
«Прынцып захавання дзяржаўных інтарэсаў не дазваляе мне спекуляваць на падобныя тэмы», — адказаў Шольц.
Ён упершыню публічна выказаўся па гэтым пытанні. Раней пра абмеркаванне варыянтаў такога абмену паведамляў шэраг сусветных СМІ.
Сярод імёнаў, якія называліся як кандыдатуры для абмену, адрамя асуджанага да смяротнага пакарання ў Беларусі Рыка Крыгера, згадваўся арыштаваны у Расіі журналіст газеты The Wall Street Journal Эван Гершковіч. Пуцін у інтэрв'ю намякаў на гатоўнасць да такога пагаднення. У верасні мінулага года Wall Street Journal пісала, што даручэнне дамагацца вызвалення Красікава Пуцін даў сакратару расійскай Рады бяспекі Мікалаю Патрушаву.
Афіцэр ФСБ Вадзім Красікаў асуджаны ў Германіі да пажыццёвага тэрміну зняволення за забойства чачэнскага палявога камандзіра Зелімхана Хангашвілі.
Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага
Рыка Крыгер не стаў абскарджваць смяротны прысуд — ён уступіў у сілу
З'явілася яшчэ некалькі ФОТА з суда над Рыка Крыгерам
Немца Крыгера прысудзілі да смерці за кастрычніцкі выбух у Азярышчы?
Стала вядома, хто абараняў Рыка Крыгера