Ізраіль адклаў увядзенне новых правілаў уезду ў краіну

Улады Ізраіля адклалі да 1 студзеня 2025 года ўвядзенне абавязковых платных электронных дазволаў (ETA) на ўезд у краіну, паведамляе aic.org.il. Паводле ранейшых планаў, новыя правілы павінны былі запрацаваць ужо з 1 жніўня, беларусаў яны таксама тычыліся.

24.07.2024 / 21:19

Сайт для афармлення ETA (Electronic Travel Authorization) пачаў працу ў тэставым рэжыме з 1 чэрвеня 2024 года. З 1 жніўня ён павінен быў пачаць паўнавартасна працаваць.

Аднак у выніку тэставы рэжым вырашана працягнуць яшчэ на пяць месяцаў, да 1 студзеня 2025 года, бо некаторым авіякампаніям патрабуецца дадатковы час для падрыхтоўкі і ўкаранення неабходных тэхналагічных сістэм.

На працягу гэтага тэрміну афармленне ETA для ўезду ў Ізраіль застаецца добраахвотным і бясплатным.

Мяркуецца, што пасля таго, як абавязковы дазвол ETA-IL усё ж такі ўвядуць, ён будзе дзейнічаць на працягу двух гадоў або да даты заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта — у залежнасці ад таго, што адбудзецца раней. Падача заяўкі будзе каштаваць 25 шекеляў (каля 7 даляраў).

Беларусы па стане на сёння могуць наведваць Ізраіль без візаў — у краіне можна заставацца да 90 дзён у кожны перыяд з 180 дзён.

Ізраіль памяняў правілы бязвізавага ўезду ў краіну

У Ізраілі пры атацы дрона загінуў рэпатрыянт з Беларусі

«Супрацоўнік бясконца ставіў усім адмовы». Беларуска расказала, як з сям'ёй атрымлівала турыстычныя візы ў ЗША

Nashaniva.com