Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Калі музыка Сяргей Міхалок толькі пачаў з’яўляцца на публіцы ў кампаніі незнаёмай маладой дзяўчыны, многія фанаты задаваліся пытаннем: хто гэта, яго дачка, унучка ці дачка Святланы Зелянкоўскай? Пазней высветлілася, што гэта новая дзяўчына лідара Brutto і Ляпісаў. А сёння — яго законная жонка.

27.07.2024 / 15:20

«Наша Ніва» даведалася пра яе асобу крыху больш.

Новай абранніцай Сяргея стала ўкраінка Алена Варашыла. Дзяўчыне нядаўна споўнілася 30 год (Міхалку зараз 52). Родам яна з Чарнігава.

Сяргей Міхалок і яго новая жонка Алена. Фота: @lyapis98

Сям’я і сябры дзяўчыны пацярпелі ад вайны. Сам Міхалок расказваў пра гэта так:

«У Чарнігаве трапілі пад абстрэл сем'і маіх родных людзей. Там жывуць бацькі маёй Алёны. Мама — просты бібліятэкар. А ў яе найлепшай сяброўкі Марыны, якая будзе сведкай на нашым з Алёнай вяселлі, адарвала ногі. У таты адарвала ногі, ён яшчэ гадзіну трымаўся і памёр».

@nashaniva Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка? #ляпіструбецкой #ляпис98 #нашаніва #беларусь #ляпиструбецкой #трубецкой #беларускітыкток ♬ Котик - ЛЯПИС 98

Міхалка і актрысу Святлану Зелянкоўскую лічылі ўзорнай парай, яшчэ ў 2019-м у іх нарадзіўся трэці сын. Але ў відэаінтэрв’ю праекту «Ток» Святлана падзялілася, што ўжо ў 2020-м іх стасункі пачалі руйнавацца:

«Шмат чаго — і палітычныя моманты ёсць, і мы змяніліся, аддаліліся неяк. Калі яшчэ кавід быў, мы пачалі аддаляцца. Нешта не вытрымала, значыць, скончыўся наш шлях».

Сяргей Міхалок і яго новая жонка Алена. Фота: @lyapis98

У 2022-м Міхалок пачаў публікаваць фотаздымкі з Аленай і ўпершыню прэзентаваў яе як нявесту. Цяпер яна ўжо носіць яго прозвішча.

Алена знялася ў кліпе «Ляпісаў» на ўкраінскую версію песні «Гары»

Па апошніх звестках, сям’я асела ў Эстоніі. У тым ліку з імі пражываюць сыны Міхалка ад Зелянкоўскай. Сама Святлана знаходзіцца ў Польшчы і пры любой магчымасці наведвае дзяцей.

Алена і тры сыны Сяргея ад Святланы Зелянкоўскай. Фота: @lyapis98

Бліжэйшыя канцэрты Міхалка і «Ляпісаў» запланаваныя ва Украіне: усе песні там будуць гучаць на ўкраінскай мове. Артыст актыўна збірае грошы для патрэбаў УСУ і ахвяруе грамадзянскім: так, пасля трагедыі з дзіцячай лякарняй «Ахматдзет» ён перавёў на яе аднаўленне сто тысяч грывень (амаль $2500).

View this post on Instagram

A post shared by Ляпiс Трубецкой (@lyapis98)

Амаль у той самы час Trubetskoy з Паўлам Булатнікавым плануе святкаваць дзесяцігадовы юбілей праекта ў Маскве.

Як цяпер выглядае Сяргей Міхалок ФОТА

«З таго моманту я неўзлюбіла Міхалка». Святлана Зелянкоўская распавяла пра каханне і прычыны разрыву з лідарам «Ляпісаў»

«Часам з-за паненак і алкаголю канцэрты былі пад пагрозай». Прадзюсар Яўген Калмыкоў — пра працу з «Ляпісам» і Лігалайзам

Nashaniva.com