Каханне і сэкс88

«З таго моманту я неўзлюбіла Міхалка». Святлана Зелянкоўская распавяла пра каханне і прычыны разрыву з лідарам «Ляпісаў»

Вядомая актрыса і экс-зорка Купалаўскага тэатра Святлана Зелянкоўская дала інтэрв’ю праекту «Ток». У вялікай гутарцы яна распавяла ў тым ліку пра шлюб і расстанне з Сяргеем Міхалком.

зелянкоўская ток
Святлана Зелянкоўская. Скрыншот з відэа

Зелянкоўская не называе адназначную прычыну расстання:

«Шмат чаго — і палітычныя моманты ёсць, і мы змяніліся, аддаліліся неяк. Калі яшчэ кавід быў, мы пачалі аддаляцца. Нешта не вытрымала, значыць, скончыўся наш шлях».

Святлана прызнае, што жыццё з Міхалком — нібыта жыццё на вулкане. Былога мужа яна называе вельмі эмацыйным чалавекам, патрабавальным і да сябе, і да іншых. А таксама раскрывае гісторыю, з чаго пачалося іх каханне: «Калісьці мы ехалі разам у цягніку — наш тэатр, невялічкая група людзей, і група Сяргея. Нашы мужчыны пачалі з іх мужчынамі размаўляць, выпіваць, Сяргей тады яшчэ выпіваў. Нешта сталі размаўляць, маўляў, а хто вы, а хто вы? Пачалося нешта накшталт бойкі.

Сяргей прачнуўся, злез з верхняй паліцы і пачаў валтузіць нашага Мікалая Кірычэнку, нават у тамбур яго адвёў. А я пачала іх разнімаць, казаць, і вы харошыя, і мы харошыя, давайце сябраваць. З таго моманту я неўзлюбіла Міхалка, не магла на яго нават глядзець».

Але такое стаўленне Зелянкоўскай да музыкі змянілася, калі яны сустрэліся на здымках навагодняй перадачы для «Белсата». Міхалок, якога тады ўбачыла Святлана, ужо кінуў шкодныя звычкі і абраў здаровы лад жыцця. Яны перакінуліся некалькімі словамі, калі актрыса пасля імпрэзы зашнуроўвала высокія боты-марцінсы, і праз дзве гадзіны Сяргей пазваніў Зелянкоўскай і жартаўліва паспрабаваў папрасіць у яе гэтыя боты панасіць, але ж не падышоў памер. Размова расцягнулася на дзве гадзіны.

Першае іх спатканне адбылося ля цягніка, на якім Святлана збіралася пасля рэпетыцыі ехаць у Кіеў. Тады Міхалок падарыў ёй фотакартку і сто даляраў — маўляў, набудзь сабе ў падарожжы што хочаш. Другое спатканне аказалася падобным, але гэты раз ужо Святлана праводзіла музыку на цягнік.

А потым Сяргей атрымаў ад Святланы незвычайны падарунак:

«Ён паехаў у Кіеў і спыніўся ў тым жа гатэлі, у якім да гэтага была я, а я там падрыхтавала сюрпрыз. Пакінула яму на рэсэпшэне падарунак і скіравала яго ў свой нумар, а ў маім нумары я за карціну паклала сваю фотакартку і напісала на тумбачцы ззаду вершык маркерам. Ён знайшоў гэты нумар, ён якраз быў незаняты, усё гэта дастаў і прачытаў. Сказаў, у мяне такая дзяўчына, якая па розных гатэлях ездзіць і пакідае мне ўсякія пасланні».

зелянкоўская роўда ток
Святлана Зелянкоўская і Настасся Роўда. Скрыншот з відэа

У каханне на адлегласці Зелянкоўская не надта верыць — з яе досведу з Міхалком, трымаць каханне ў разлуцы цяжка, патрэбныя частыя сустрэчы. А яшчэ яна не ўпэўненая, што ёй з музыкам трэба было браць шлюб, маўляў, штамп у пашпарце часам дрэнна ўплывае на адносіны.

У стаўленні да грошай, расказвае актрыса, Сяргей заўсёды быў шчодрым, і аднойчы нават падарыў жонцы чорны лексус.

Некалі — не ў адносінах з Міхалком — Святлана сутыкалася і з хатнім гвалтам, яе душылі падушкай: «Не ведаю, што са мной адбывалася. Нават пад падушкай я думала, маўляў, Божанька, даруй яму, калі ласка, ён ні ў чым не вінаваты. Хаця, напэўна, трэба даць у морду такому чалавеку, але гэта цяпер я разумею. А ў той момант, напэўна, я сама ўсё дазволіла.

Не адразу, але я ад яго сышла, прыдумала гульню, як ад яго сысці. Ён таксама працаваў у тэатры, і мы часта бачыліся. І я прыдумала, што, калі яго бачу, я проста сыходжу: калі ён у арт-кафэ сядзіць, я сыходжу з арт-кафэ, у арт-фае — сыходжу з арт-фае. Мне было насамрэч вельмі цяжка ад яго сысці: цяпер я не думаю, што яго любіла, але тады я так думала. На сцэне, канешне, я не магла ад яго сысці, але мы з ім пазнаёміліся, калі ездзілі на метро разам у адзін бок. І тут я прыдумала, што, калі мы разам зноў будзем ехаць, мо, ён захоча да мяне ехаць ці да сябе пакліча, то я проста выйду на два прыпынкі раней. Так і адбылося.

Я не ведаю, што за магічны момант, але менавіта калі я выйшла з метро на два прыпынкі раней, а ён паехаў такі здзіўлены, маўляў, што гэта адбываецца, чаму я сышла — я нечакана выскачыла проста — я адчула за сабой крылы і падумала: «Фух, па-мойму ўсё». І на наступны дзень я нават глядзець на яго не магла».

Глядзець цалкам:

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Зелянкоўская — драма з Міхалком, «Анастасія Слуцкая», Тарзан і сустрэча з Лукашэнкам

Аляксандр Кабанаў расказаў пра сутычкі з Ціханоўскім, агента, які ледзь не сарваў збор подпісаў, і трэш у калоніі. Новы выпуск «Ток»

Алег Талерчык пра тое, чаму пракурорамі і суддзямі любяць ставіць жанчын

Каментары8

  • дочка Максима Дизайнера
    24.04.2023
    "Першае іх спатканне адбылося ля ... Тады Міхалок падарыў ёй фотакартку і сто даляраў"
    эмм... каханне за 100 даляраў?
  • Яўген
    24.04.2023
    Прыемна бачыць, што такая яскравая акторка як Святлана Зелянкоўская вяртаецца ў публічнае поле - вельмі чакаем на сцэне і экране!
  • конь
    24.04.2023
    Вялікая ўжо дзяўчынка, а ў галаве.... пятнаццаць?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Латушка: 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Латушка: 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць18

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем5

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае18

У нейрасетку GPT дадалі візуальны генератар. Паглядзіце, што ён можа20

Кот пароды мэйн-кун стаў рэкардсменам Кнігі Гінеса дзякуючы свайму хвасту1

Пуцін гістарычна аргументаваў планы Трампа анексаваць Грэнландыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка: 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Латушка: 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць