У Расіі анансавалі значнае запаволенне працы YouTube

Хуткасць загрузкі YouTube на камп'ютарах расіян можа знізіцца да 40% да канца гэтага тыдня і да 70% — да канца наступнага, заявіў кіраўнік думскага камітэта па інфармацыйнай палітыцы Аляксандр Хінштэйн, якога цытуе РБК.

25.07.2024 / 18:08

Фота ілюстрацыйнае

Паводле дэпутата, уведзеная мера пакуль не закране прагляду YouTube з тэлефона.

«Дэградацыя» YouTube — вымушаны крок, накіраваны не супраць расійскіх карыстальнікаў, а супраць адміністрацыі замежнага рэсурсу, які па-ранейшаму лічыць, што можа беспакарана парушаць і ігнараваць наша заканадаўства»,

— заявіў Хінштэйн, адзначыўшы, што далейшы лёс YouTube у Расіі «залежыць выключна ад яго самога».

Абмежавальныя меры ў дачыненні да YouTube расійскія ўлады тлумачаць тым, што апошнім часам адміністрацыя сэрвісу заблакавала некаторыя папулярныя каналы, праз якія рознымі спосабамі пашыралася расійская прапаганда. Сярод іх таксама каналы вядомых праўладных артыстаў, такіх як Shaman (Яраслаў Дронаў), Грыгорый Лепс, Паліна Гагарына і іншыя.

YouTube заблакаваў каналы Z-спевака Шамана і іншых расійскіх праўладных выканаўцаў

ЕС увёў санкцыі супраць БРСМ, а таксама расійскіх спевакоў Шамана і Паліны Гагарынай

Прыдыбайла заклікаў «замарудзіць ютуб», бо ў рэкамендацыях у яго відэа Шрайбмана і Мелказёрава

Nashaniva.com