У Парыжы адбыліся збоі ў сетках высакахуткасных цягнікоў

Размова, у прыватнасці, ідзе «аб падпалах аб'ектаў сеткі высакахуткасных цягнікоў».

26.07.2024 / 11:15

Michel Euler / AP

Сур'ёзныя збоі, якія закранулі сеткі высакахуткасных цягнікоў французскай чыгуначнай кампаніі SNCF ў пятніцу, з'яўляюцца вынікам відавочна скаардынаваных актаў «сабатажу», паведаміла AFP крыніца, знаёмая з гэтай справай.

Гэтыя дзеянні былі здзейсненыя «ўзгодненым чынам, відавочна», дадала тая ж крыніца. Па яе даных, размова, у прыватнасці, ідзе «аб падпалах аб'ектаў сеткі высакахуткасных цягнікоў».

Крыху раней SNCF абвясціла, што стала ахвярай «масіраванай атакі з мэтай паралізаваць» свае лініі, за некалькі гадзін да цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Парыжы.

Ізраіль папярэдзіў Францыю аб магчымым тэракце падчас Алімпіяды

Сёння ў Парыжы адкрываецца Алімпіяда. Ад Беларусі ўдзельнічае мінімальная колькасць спартоўцаў 

Самае позняе рашэнне VAR у гісторыі. Гол Аргенціны на Алімпіядзе адмянілі толькі праз дзве гадзіны

Nashaniva.com