Спорт

Сёння ў Парыжы адкрываецца Алімпіяда. Ад Беларусі ўдзельнічае мінімальная колькасць спартоўцаў 

Сёння вечарам (20:30) у Парыжы пройдзе цырымонія адкрыцця Летніх алімпійскіх гульняў. Першыя медалі будуць разыграныя ўжо ў суботу.

Фота: Michael Reaves / Getty Images

Ад Беларусі ўдзельнічае мінімальная колькасць спартоўцаў — 17 чалавек. Гэта атрымалася ў выніку санкцый, накладзеных пасля нападу Расіі на Украіну з выкарыстаннем беларускай тэрыторыі.

У Парыж змаглі паехаць толькі тыя, хто не падтрымаў вайну ва Украіне, а таксама не належыць да сілавых структур (ахілесава пятка для беларускага спорту, дзе яшчэ з савецкага часу спартоўцы часам фармальна прыпісаныя да такіх ведамстваў)

Таксама некаторыя беларускія спартоўцы не паспелі паўдзельнічаць у кваліфікацыйных спаборніцтвах, каб атрымаць пуцёўкі на Гульні, а некаторыя спартыўныя федэрацыі проста наклалі бан на іх удзел.

Беларусы, як і расіяне, будуць выступаць у нейтральным без пазначэння краіны статусе, а таксама ў выпадку перамогі без выканання гімна.

Такім чынам спартоўцаў едзе ўсяго 17 чалавек.

Барацьба грэка-рымская

1. Абубакар Хаслаханаў

Барацьба вольная

2. Магамедхабіб Кадзімагамедаў

Веласпорт

3. Ганна Церах

Веславанне акадэмічнае

4. Яўген Залаты
5. Таццяна Клімовіч

Веславанне на байдарках і каноэ

6. Уладзіслаў Кравец
7. Юлія Трушкіна

Плаванне

8. Ілля Шымановіч
9. Анастасія Шкурдай
10. Аліна Змушко

Скачкі на батуце

11. Віялета Бардзілоўская
12. Іван Літвіновіч

Стральба кулявая

13. Дар'я Чупрыс
14. Аляксандра Пятрова

Таэквандо

15. Георгій Гурцыеў

Цяжкая атлетыка

16. Сюзана Валадзько
17. Яўген Ціханцоў

Папярэдні мінімум быў у Токіа-2021, дзе бралі ўдзел 108 беларускіх атлетаў. Яны заваявалі таксама мінімальную за ўвесь час колькасць медалёў — сем узнагародаў (адно золата, тры сярэбраныя і тры бронзавыя медалі). 

На Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра ў 2016 годзе ўдзельнічалі 124 беларускія спартоўцы, якія прывезлі дзевяць узнагародаў (1+4+4).

Сёлета аўтарытэтны спартовы часопіс Sport Illustrated прагназуе, што беларусы заваююць два медалі: золата возьме таэквандыст Георгій Гурцыеў, а срэбра батутыст Іван Літвіновіч, які ў Токіа стаў алімпійскім чэмпіёнам.

Расійскіх спартоўцаў у нейтральным статусе едзе наогул 15 чалавек, і Sport Illustrated піша, што медалёў Расія не возьме ўвогуле. У Токіа-2021 у Расіі быў 71 медаль.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў6

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца2

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

Лондан доўга лічыўся сталіцай нажавых нападаў. Як гораду ўдалося збіць хвалю гвалту?12

Пасля самых дарагіх лекаў у свеце ў некалькіх дзяцей выявілі выпадкі раку1

Замест мэблевай фабрыкі ў Шклове зробяць завод металаканструкцый

Стала вядома, колькі грошай сям'я хворага Бруса Уіліса траціць на яго догляд5

Якім Ціханоўскі бачыць «Аб'яднаны Офіс»? Засядаюць 14 чалавек, а Ціханоўскую праз год чакаюць выбары83

«Трошкі і фатаграфіі няўдалыя». У Быхаўскім райвыканкаме расказалі, чаму ў скульптуры да Года жанчыны такі дзіўны твар6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў6

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць