Палітвязень Андрэй Пачобут да гэтага часу знаходзіцца ў ПКТ

Гарадзенскі журналіст знаходзіцца за кратамі ўжо 40 месяцаў.

26.07.2024 / 15:49

8 лютага 2023 года яму прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі. Цяпер ён адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі № 1, дзе на яго ўвесь час аказваецца ціск, піша «Вясна».

Віцэ-старшыня Саюза палякаў на Беларусі Марэк Занеўскі падчас акцыі салідарнасці з палітвязнем у Беластоку распавёў, што Пачобута яшчэ ўтрымліваюць у ПКТ:

«На жаль, няма інфармацыі пра Андрэя. Ён надалей знаходзіцца ў Наваполацку, сядзіць у ПКТ у ізаляцыі і нічога не адбываецца. Уся гэтая інфармацыя, якая гуляла апошнія месяцы,

некаторыя казалі, што яго выпусцілі, некаторыя казалі, што яго вазілі на мяжу.

Канешне, усё гэта няпраўда, усё гэта фэйкі. Нам вельмі прыкра, што такія сітуацыі адбываюцца. Сітуацыя з Андрэем застаецца вельмі складнай і на сёння дзень мы не бачым яе паляпшэння».

Месца ўтрымання палітвязня: ПК № 1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8

Польшча і Беларусь вядуць перамовы аб вызваленні Пачобута. Як не будзе выніку — закрыюць межы — Radio ZET

Сікорскі: Беларусь ведае, што трэба зрабіць, каб адносіны палепшалі

Прэс-сакратар польскага МЗС пра адносіны з Беларуссю: Чакаем першага рэальнага кроку з беларускага боку

Nashaniva.com