Еўрасаюз пералічыў на патрэбы Украіны 1,5 млрд еўра даходаў ад сродкаў Расіі

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен паведаміла пра першае пералічэнне даходаў ад замарожаных у ЕС расійскіх актываў у памеры 1,5 мільярда еўра на патрэбы абароны Украіны. 

26.07.2024 / 18:58

Урсула фон дэр Ляен. Фота: Andreea Alexandru / AP

Еўрачыноўніца адзначыла, што гэтыя грошы будуць накіраваныя на абарону і рэканструкцыю Украіны.

«Няма лепшага сімвала і ўжытку грошам Крамля, чым зрабіць Украіну і ўсю Еўропу больш бяспечным месцам для жыцця», — гаворыцца ў яе заяве.

Асноўная маса расійскіх сродках па-ранейшаму застаюцца замарожанымі ў заходніх банках, бо адносна іх магчымай канфіскацыі сярод краін ЕС няма кансэнсусу. Але быў прыняты кампрамісны варыянт: на патрэбы Украіны пакуль накіроўваюцца толькі даходы ад гэтых сродкаў, якія складаюць некалькі мільярдаў еўра ў год. 

Еўрасаюз прызнаў празмерным дэфіцыт бюджэту ў васьмі сваіх членаў

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?

«Расія лжэ наконт эканамічнага росту. Санкцыі працуюць, іх трэба ўзмацніць» — міністры фінансаў ЕС

Nashaniva.com