Свет3030

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?

У аснове плана — запуск праграмы лэнд-ліза на 500 млрд даляраў. А таксама дазвол украінцам біць углыб Расіі. Маскве ж прапануюць зняць санкцыі наўзамен за згоду на прыём Украіны ў НАТА. Але план двухсэнсоўна не прадугледжвае ні выхаду Украіны на межы 1991 года, ні прызнання законнасці прыналежнасці акупаваных тэрыторый Расіі.

Дональд Трамп. Rebecca Blackwell / AP

Былы дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа, які займаў гэтую пасаду ў 2018-2021 гадах і, мяркуючы па публікацыях СМІ, да гэтага часу захоўвае сувязь з Дональдам Трампам, апублікаваў у The Wall Street Journal калонку «Мірны план Трампа для Украіны». У ёй ён апісвае, як «можа выглядаць паспяховы план для Украіны».

Сярод пунктаў — узмацненне санкцый супраць Расіі, зняцце абмежаванняў на пастаўкі зброі Украіне і адмена абмежаванняў на яе выкарыстанне, праграма ленд-лізу на 500 млрд даляраў, уступленне Украіны ў ЕС і НАТА.

У калонцы, якую Пампеа напісаў сумесна з былым дарадцам перадвыбарчай кампаніі Трампа Дэвідам Урбанам, гаворыцца, што няма ніякіх доказаў намеру Трампа ў выпадку прыходу да ўлады схіліць Украіну да капітуляцыі.

Наадварот, менавіта Трамп падчас свайго прэзідэнцтва зняў забарону, уведзеную папярэдняй адміністрацыяй, на пастаўкі Кіеву ракет Javelin.

«У той час як Байдэн увязаўся ў вайну з-за слабасці, Трамп можа аднавіць мір з дапамогай сілы», — гаворыцца ў калонцы.

Пасля гэтага ў тэксце пералічваюцца канкрэтныя пункты праграмы, якія, на думку аўтараў, можа выканаць Трамп:

Увядзенне «рэальных санкцый» супраць Расіі. Аўтары пішуць, што бягучыя санкцыі «добра гучаць на паперы, але пустыя [па сутнасці]»: напрыклад, расійскія банкі вызвалены ад абмежаванняў, калі іх дзейнасць звязана з продажам энерганосьбітаў.

Зняцце ўсіх абмежаванняў на тыпы зброі, якія Украіна можа атрымліваць і выкарыстоўваць. Гэта, як пішуць аўтары, адновіць пазіцыі Украіны і створыць сітуацыю, пры якой Крэмль сутыкнецца з ростам выдаткаў і акажацца ў сітуацыі, калі яго перамога немагчымая. Гэта прымусіць Пуціна зразумець, што вайна павінна скончыцца, дадаюць аўтары калонкі.

Запуск праграмы лэнд-ліза на 500 млрд даляраў. «Замест таго, каб абцяжарваць падаткаплацельшчыкаў ЗША новымі рахункамі, дазвольце Украіне пазычыць столькі грошай, колькі ёй трэба, каб купіць амерыканскую зброю», — пішуць аўтары. Так, на іх думку, можна паслаць «выразны сігнал» Пуціну, «што ён ніколі не пераможа».

Таксама план прадугледжвае «актывізацыю НАТА», у тым ліку прымус краін Еўропы да выдаткаў на абарону ў 3% ад ВУП; развіццё абароннай прамысловасці ЗША («Мы павінны паказаць нашым супернікам, асабліва Расіі і Кітаю, што яны не могуць канкураваць з абароннымі магчымасцямі ЗША»), аднаўленне адносін з Саудаўскай Аравіяй і Ізраілем, якое павінна стабілізаваць Блізкі Усход і дасць саудытам магчымасць далучыцца да Вашынгтона ў спробе выцесніць Маскву з энергетычных рынкаў; а таксама «раскрыццё энергетычнага патэнцыялу Амерыкі» — гэты пункт аўтары не расшыфроўваюць, але адзначаюць, што ён прывядзе да зніжэння цэнаў, што скароціць бюджэт Расіі на ваенныя выдаткі.

Усе гэтыя крокі, як пішуць аўтары, павінны дазволіць Трампу паставіць умовы неадкладнага спынення агню.

У гэтым выпадку ў Кіева з'явяцца значныя сілы для абароны, ніхто не прызнае акупацыю Расіяй украінскіх тэрыторый, а Украіна зможа аднавіцца за кошт замарожаных сродкаў расійскага ЦБ.

Пасля гэтага Украіна павінна як мага хутчэй уступіць у НАТА, а альянс — стварыць фонд на 100 млрд даляраў для яе ўзбраення, пішуць аўтары. Еўрасаюз таксама павінен «хутка прыняць Украіну» і дапамагчы ёй з эканамічным развіццём.

Калі Расія будзе выконваць усе ўмовы, Захад паступова здыме з яе санкцыі, пішуць аўтары. Яны будуць поўнасцю зняты, калі Украіна ўвойдзе ў ЕС і НАТА.

Сярод заходніх аналітыкаў распаўсюджанае меркаванне, што Трамп больш прыдатны кандыдат для Пуціна (хоць той і кажа публічна адваротнае). Аднак апісаны Пампеа і Урбанам «план Трампа» наўрад ці спадабаецца ў Крамлі.

Каментары30

  • Й
    26.07.2024
    500 мільярдаў для іх - гэта не так і шмат. ЗША на вайну ў Аўганістане патрацілі 2 трлн, а на Ўкраіну пакуль што толькі 115 млрд. Каб быў у ЗША нармальны прэзыдэнт-рэспубліканец, а не трусьлівыя дэмакраты - даўно б рашку раскаталі.
  • Алесь
    26.07.2024
    Отлично.двухпартийная поддержка.
  • Сев.карэя
    26.07.2024
    Лукашысцкiкам прыйдзецца зацягнуць паясы i перайсцi да голада.разам з сваёй расеяяй

Лукашэнка стаў прадзедам14

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам14

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →