Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ ствараюць уражанне, як на Алімпіядзе ўсё кепска

У стужках БелТА, дзяржаўных СМІ і ў каналах беларускіх сілавых структур ізноў той жа парадак дня, што ў расійскай прапаганды.

26.07.2024 / 21:46

Адкрыццё Алімпіяды пройдзе на Сене. Фота AP Photo/Rebecca Blackwell

Яшчэ некалькі дзён таму прапаганда разганяла тэорыі змовы пра смерць Джо Байдэна і перапошчвала цытаты ды карыкатуры, якія выстаўляюць у добрым святле Дональда Трампа і ў кепскім — Камалу Харыс і Дэмакратычную партыю. Масква і Мінск звязваюць з Трампам апошнюю надзею на перамогу ў імперыялістычнай вайне ва Украіне, якая пайшла наўскось.

Але ўчора і сёння дзяржканалы пераключылі на іншы сюжэт. Яны зліваюць усё негатыўнае, што толькі знаходзяць пра Алімпіяду ў Францыі.

Дыверсіі на чыгунках, якасць ежы ў Алімпійскай вёсцы, дробныя і нядробныя крадзяжы — дарэчы, увага, якую надаюць апошнім, дае падставы думаць, што да абрабавання Зіка прыклалі рукі расійскія спецслужбы.

Звяртае ўвагу, што беларуская дзяржаўная прапаганда застаецца калькай расійскай. 

Нагадаем, што ў Беларусі, як і ў Расіі, Алімпіяды паказваць не будуць. Міжнародны алімпійскі камітэт не дапусціў Беларусі і Расіі як каманды да ўдзелу ў Гульнях-2024 у адплату за вераломны напад на Украіну. У Парыжы будуць выступаць толькі асобныя спартоўцы, пад нейтральным сцягам.

Вядучы БТ расказаў, як яго не хацелі пускаць у Парыж на Алімпіяду. Але ён перамог

Сёння ў Парыжы адкрываецца Алімпіяда. Ад Беларусі ўдзельнічае мінімальная колькасць спартоўцаў 

Сур'ёзна? Алімпійцы будуць плаваць у Сене? Насамрэч, афігенны праект адраджэння ракі

Першыя праблемы беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы. Весляры ўжо там, а лодкі не прапусцілі 

Топавы амерыканскі часопіс спрагназаваў, колькі беларусы заваююць медалёў на Алімпіядзе. У расіян будзе нуль

Nashaniva.com