Зяленскі назваў самы складаны ўчастак на фронце

Камандуючы УСУ Аляксандр Сырскі двойчы за дзень праінфармаваў прэзідэнта Украіны аб сітуацыі на фронце.

27.07.2024 / 09:30

Фота: 93 АМБр Халодны Яр

Найбольшую складанасць для арміі Украіны цяпер прадстаўляе Пакроўскі кірунак у Данбасе, паведаміў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў штодзённым відэазвароце.

«З ваенным камандаваннем мы падрабязна разбіраем сітуацыю на складаных кірунках», — сказаў прэзідэнт.

З ягоных слоў, галоўнакамандуючы Аляксандр Сырскі дакладваў за 26 ліпеня аб сітуацыі ў гэтым раёне двойчы. Зяленскі паабяцаў зрабіць усё для ўзмацнення пазіцый УСУ.

Пакроўск у верхнім левым куце, Яўгенаўка — у цэнтры карты пазначана чырвоным абрысам на поўнач ад Наваселаўкі Першай і на захад ад Ачарэціна. Maps.google.com

Некалькі дзён таму Сырскі таксама назваў Пакроўскі кірунак сярод найбольш складаных, а Генштаб УСУ затым прызнаў паспяховасць дзеянняў расійскіх войскаў на ўсход ад вёскі Яўгенаўка на гэтым кірунку.

Яўгенаўка размешчана на паўночны захад ад Данецка, паміж імі каля 30 км па прамой. 

Галоўнакамандучы УСУ: Ва Украіны ёсць план вяртання Крыма, і гэта рэалістычна

Галоўнакамандуючы УСУ расказаў пра перавагу Расіі ў тэхніцы і акрэсліў, што рабіць украінцам

Залужны: Адзіным выхадам у вайне можа стаць павелічэнне колькасці чалавечых рэсурсаў

Галоўнакамандуючы УСУ назваў галоўную стратэгічную задачу

Nashaniva.com